wd wp Пошук:

Яснотка

Ясно́тка, Глухая крапіва[3] (Lamium) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

Яснотка белая (Lamium album). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 10—100 см з доўгімі паўзучымі карэнішчамі. Сцяблы граністыя. Лісце супраціўнае, суцэльнае. Кветкі жоўтыя, белыя, чырвоныя, ружовыя, сабраныя ў густыя пазушныя кальчакі. Плод — 4 арэшкі.

Распаўсюджанне і экалогія

Род налічвае каля 40 відаў[4], пашыраныя пераважна ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я. Паводле сайта The Plant List род налічвае 25 відаў.

На тэрыторыі Беларусі — 5 відаў[5]: яснотка белая або глухая крапіва (Lamium album) (лекавая і меданосная расліна), яснотка сцеблаабдымная (Lamium amplexicaule), яснотка плямістая (Lamia maculatum), яснотка пурпуровая або шанта чырвоная (Lamium purpureum), Lamium hybridum. Растуць на палях, у лясах. Трапляюцца каля жылля, дарог, на пустках, сметніках.

Гаспадарчае значэнне

Харчовыя, лекавыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Некаторыя з’яўляюцца пустазеллем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. bigenc.ru
  5. Растения Беларуси

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Яснотка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула