wd wp Пошук:

Менелай

Менела́й (стар.-грэч.: Μενέλᾱος, дар. Μενέλᾱς, іан.-ат. Μενέλεως) — легендарны герой гамераўскага эпасу «Іліяда», муж Алены. Названы светлавалосым (IV, 183)[8]. Менелай быў сынам Атрэя (паводле версіі, Плісфена) і Аэропы, малодшым братам Агамемнана.

Выгнаныя Фіестам Менелай і Агамемнан беглі з Мікен у Спарту, да Тындарэя, з дачкой якога, Аленай, ажаніўся Менелай[9], атрымаўшы ў спадчыну прастол цесця. У іх нарадзілася дачка Герміёна.[10] Падчас выкрадання Алены Менелай наведваў Крыт[11].

Траянская вайна

Калі Парыс выкраў Алену, Менелай з Адысеем адправіліся ў Іліён (Трою) і патрабавалі выдачы выкрадзенай жонкі, але беспаспяхова.

Вярнуўшыся дамоў, Менелай з дапамогай Агамемнана сабраў саюзнікаў на іліёнскі паход, прычым сам выставіў 60 караблёў[12], набраўшы воінаў у Лакедэмоне, Аміклах і іншых гарадах. Сабраўшы войска, ён пасадзіў платан каля гары Кафій у Аркадыі[13]. Паводле «Іліяды», забіў 7 названых па імі траянцаў. Усяго забіў 8 воінаў[14]. Забіў Еўфорба[15], шчыт, які ён адняў у Еўфорба, ён пазней перадаў у храм Гэры каля Мікен[16].

Перад Іліёнам Менелай з дапамогай Гэры і Афіны праявіў сябе доблесным воінам і разумным саветнікам. Калі Парыс абвясціў выклік на адзінаборства, Менелай з радасцю пагадзіўся і так разлютавана кінуўся на праціўніка, што апошні спалохаўся і стаў адыходзіць. Гектар засароміў Парыса, і адзінаборства адбылося: Менелай схапіў Парыса за шлем і пацягнуў яго да ахейскіх дружын, але Афрадыта выратавала свайго ўлюбёнца. Пераможцы сталі патрабаваць выдачы Алены і вывезеных з ёй скарбаў, але Пандар, які выступіў з радоў траянцаў, параніў Менелая і тым самым, адхіліў магчымасць перамір’я. Пазней Менелай выклікаецца на адзінаборства з Гектарам, але па просьбе сяброў пакідае гэты небяспечны план; менавіта так Антылох утрымаў яго ад спаборніцтва з Энеем. Калі Патрокл паў, Менелай быў сярод тых, хто абараняў цела забітага героя. У пахавальных гульнях па Патрокле перамог у кіданні дзіды[17]. У гульнях па Ахілесе перамог у гонках калясніц[18].

Калі быў пабудаваны драўляны конь, Менелай разам[19] з іншымі быў уведзены ў горад Трою і быў адным з першых, хто завязаў рашучую бойку на вуліцах Троі, што прывяла да падзення апошняй. Намаляваны на карціне Палігната ў Дэльфах сярод удзельнікаў узяцця Троі з цмокам на шчыце[20].

Вяртанне ў Грэцыю

Пасля ўзяцця Троі Афіна выклікала сварку паміж Агамемнанам і Менелаем[21]. На шляху дадому патрапіў у буру, прычаліў да мыса Сунія, затым на Крыт, вандраваў па Лівіі, Фінікіі, Кіпру і толькі з 5 суднамі прыбыў у Егіпет[22]. Правандраваўшы 8 гадоў па Усходзе, ён быў затрыманы на некаторы час на востраве Фарас і галадаў, пакуль, па парадзе Ідафеі, яе бацька Пратэй не дапамог яму адплысці на радзіму. Апавяданні пра знаходжанне Менелая ў Лівіі звязваць з кірэнскай каланізацыяй[23]. Імя Менелая насіла гавань у Арданіды (Кірэнаіка)[24]. Паводле іншай версіі, Менелай у Егіпце ажаніўся з царскай дачкой, з яго слоў егіпцяне запісалі на стэлах гісторыю Траянскай вайны[25].

Вернучыся на радзіму, ён жыў з Аленай у Лакедэмоне, а пасля смерці быў перанесены ў Элізіум. Тэлемах наведвае ў Спарце Менелая і Алену[26]. Гера зрабіла яго несмяротным, і ён прыбыў на Элісійскія палі з Аленай. Яго дом паказвалі ў Спарце[27]. Магілы Менелая і Алены паказвалі ў Ферапне, дзе было яго свяцілішча і ў гонар праходзілі яго гульні[28]. У стаўленні да Агамемнана ён лічыў сябе падпарадкаваным, ва ўсім прызнаючы яго вярхоўную ўладу.

Дзеючая асоба ў трагедыях Сафокла «Эант», Еўрыпіда «Іфігенія ў Аўлідзе», «Траянкі», «Алена», «Арэст», «Андрамаха», камедыі Алексіда «Менелай». Сярод спартанцаў імя Менелай не сустракаецца[29].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1019103213 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 Любкер Ф. Menelaus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 855–856.
  3. 1 2 Менелай // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIX. — С. 87.
  4. Любкер Ф. Agamemnon // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 43.
  5. Любкер Ф. Helena // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 597.
  6. Гермиона // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 539.
  7. Любкер Ф. Hermione // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 617.
  8. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.138-139, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.379-380
  9. Гігін. Міфы 81
  10. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 2, 2 далей
  11. Цец. До Гомера 99-101 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.156
  12. Гамер. Іліяда II 587; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 12; Гігін. Міфы 97
  13. Паўсаній. Апісанне Элады VIII 23, 4
  14. Гігін. Міфы 114
  15. Гігін. Міфы 112
  16. Авідзій. Метамарфозы XV 164; Паўсаній. Апісанне Элады II 17, 3, гл. кам.: і ў іншых храмах
  17. Гігін. Міфы 273
  18. Квінт Смірнскі. Пасля Гамера IV 610—615
  19. Гігін. Міфы 108; Квінт Смірнскі. Пасля Гамера XII 338; Трыфіядор. Узяцце Іліёна 163; Вергілій. Энеіда II 264
  20. Паўсаній. Апісанне Элады X 26, 3
  21. Гегій Трэзенскі. Вяртанні, сінопсіс
  22. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VI 1; VI 29
  23. Malkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.56
  24. Герадот. Гісторыя IV 169; Страбон. Геаграфія I 2, 32 (стар.40)
  25. Дыян. Траянская гаворка 38, 135
  26. Гамер. Адысея IV
  27. Паўсаній. Апісанне Элады III 14, 6
  28. Паўсаній. Апісанне Элады III 19, 9
  29. Malkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.46

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907). Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міфы Лаконікі
Катэгорыя·Удзельнікі Траянскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Цары спартанскія
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў