wd wp Пошук:

Эней

Федэрыка Барочы. Уцёкі Энея з Троі
Эней і Ахат

Эней(грэч.: Αἰνείας — у антычнай міфалогіі адзін з галоўных абаронцаў Троі, легендарны родапачынальнік рымлян.

Паводле «Іліяды», пазбег смерці ў Траянскай вайне дзякуючы ўмяшанню багоў, бо яму было наканавана прадоўжыць дынастыю траянскіх цароў і адрадзіць славу траянцаў у іншыя зямлі. Гэта версія ў аснове «Энеіды» Вергілія — асноўная крыніцы міфа аб Энеі. Пасля доўгіх вандраванняў Эней са спадарожнікамі прыбыў у Італію, дзе дамогся шлюбу з мясцовай царэўнай Лавініяй і заснаваў горад, якому даў яе імя. Ад Энея і яго сына Іула лічыў свае паходжанне рымскі патрыцыянскі род Юліяў, да якога належалі Юлій Цэзар і Актавіян Аўгуст.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Удзельнікі Траянскай вайны
Катэгорыя·Персанажы «Чароўнай камедыі»
Катэгорыя·Героі рымскіх міфаў
Катэгорыя·Траада ў старажытнагрэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Цары Альба-Лонгі
Катэгорыя·Выдуманыя заснавальнікі гарадоў
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў