wd wp Пошук:

Медна

Ме́дна[7] (трансліт.: Miedna, руск.: Медна) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 20 км на поўдзень ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на р. Спанаўка (прыток р. Заходні Буг). Транспартныя сувязі па аўтадарозе Брадзяцін—Знаменка.

Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна».

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 стагоддзя як маёнтак — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года — Берасцейскага ваяводства ВКЛ.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 1849 годзе вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка, якім валодаў граф Браніцкі. У гэтым жа годзе на сродкі мясцовых жыхароў і аканома маёнтка Кавалеўскага пабудавана драўляная праваслаўная царква. У 1886 годзе сяло — цэнтр Мяднянскай воласці. Працаваў валасны сельскі фельчарскі пункт, размяшчаліся ўчасткі: міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, судовых следчых. Раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. Участак паліцэйскіх ураднікаў Мяднянскай воласці знаходзіўся ў в. Чэрні. У воласці налічвалася 8 сельскагаспадарчых таварыстваў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Мяднянскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Меднаўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну 25 лютага 1943 года фашысты спалілі вёску (212 двароў), загубілі 126 жыхароў; усяго за гады акупацыі ў Медна знішчана 316 чалавек. 20 снежня 1974 года цэнтр Меднаўскага сельсавета перанесены ў Знаменку, сельсавет перайменаваны ў Знаменскі[8].

У 2010 годзе Медна набыла статус аграгарадка.

Насельніцтва

Інфраструктура

Адукацыя

У аграгарадку працуе дзіцячы садок і сярэдняя агульнаадукацыйная школа з вывучэннем нямецкай мовы[9].

У сярэдняй школе працуе адзіны ў Беларусі настаўнік са стратай зроку, які выкладае вучням грамадазнаўства[10].

Вясной 2017 года сярэдняя школа аг. Медна аказалася ў цэнтры скандалу, калі бацька аднаго з вучняў абвінаваціў настаўніка матэматыкі Вячаслава Бая, настаўніка фізікі і інфарматыкі Андрэя Пальчука, намесніка па вучэбнай частцы Ірыну Вальчук ў абразах і катаваннях малалетніх вучняў, а дырэктара ўстановы адукацыі Дзмітрыя Растаргуева ў замоўчванні гэтых проціпраўных дзеянняў[11].

Эканоміка

Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна»[12].

Прадпрыемства вырабляе птушкагадоўчую прадукцыю, у асартыменце якой — мяса куранят бройлераў поўнага трыбушэння, субпрадукты птушкі, паўфабрыкаты.

Птушкафабрыка была створана ў 1971 годзе. У склад прадпрыемства ўваходзяць два вытворчыя ўчасткі: «Медна» і «Знаменка», а таксама рыбгас «Дуброва». Сёння тут працуюць 320 чалавек, у тым ліку жыхары аграгарадкоў Медна, Знаменка, Страдзеч і іншых.

У аграгарадку размяшчаецца аддзяленне № 100/194 Беларусбанку.[13]

Транспарт

З-за значнай адлегласці да чыгункі (8 км да бліжэйшай станцыі «Знаменка»), асноўныя транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па аўтадарозе Брадзяцін—Знаменка прыгараднымі аўтобусамі Брэсцкага аўтобуснага парка № 1 і прыватнымі маршрутнымі таксі.

Прырода

Аграгарадок Медна ўваходзіць у адзіную ў Еўропе раўнінную трохбаковую ахоўную тэрыторыю — біясферны рэзерват «Прыбужскае Палессе», — якой у 2004 годзе ўручаны дыплом ЮНЕСКА.

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/bresckaja.htm
  2. https://map.nca.by
  3. 1 2 3 4 Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 3, Кн. 1. Брэсцкая вобласць / под научн. ред. А. И. Локотки. — Минск: БелЭн, 2006. — С. 125. — 528 с. — ISBN 985-11-0373-X.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników Pierwszego Powszechnego Spisu Ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8: Województwo poleskie (польск.). — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. — P. 7. — 82 p.
  5. Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродно: Губ. тип., 1905. — С. 81. — 180 с.
  6. Населённые места Российской империи в 500 и более жителей : с указанием всего наличного в них населения и числа жителей преобладающих вероисповеданий по данным первой всеобщей переписи населения 1897 г. / под ред. Н. А. Тройницкого. — СПб., 1905. — С. 46.
  7. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  8. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 снежня 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
  9. Афіцыйны сайт сярэдняй агульнаадукацыйнай школы аг. Медна Архівавана 15 мая 2017.
  10. Незрячий учитель сельской школы: “Я своих учеников не вижу, но различаю по голосам”(недаступная спасылка)
  11. Школа пожаловалась в милицию на родителя, который заявил об истязании детей Архівавана 28 красавіка 2017.
  12. Птушкафабрыка Меднаўская
  13. Аддзяленні Беларусбанку

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён)
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Медна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі