wd wp Пошук:

Медзвядзёва

Медзвядзёва[1] (трансліт.: Miedzviadziova, руск.: Медведёво) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.

На ўсходзе і поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 6 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін - Гомель), 44 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Буда-Кашалёва - Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да цэнтра якой з паўночнага ўсходу далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 17 жыхароў вёскі. У 1950-х гадах дзейнічала база Буда-Кашалёўскай МТС. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр - горад Буда-Кашалёва).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мядзве́дзева

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Патапаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных