wd wp Пошук:

Мацьё Фламіні

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мацьё Фламіні (нар. 7 сакавіка 1984, Марсель) — французскі футбаліст, апорны паўабаронца.

Клубная кар’ера

«Алімпік» Марсель

Вы ўзросце 5 галоў прышоў у школу марсельскага «Алімпіка» і да сезона 2003/04 прайшоў усе этапы выхавання ў акадэміі клуба. Дзякуючы адстаўцы Алена Перэна і з’яўленню новага галоўнага трэнера португальца Жазэ Аніга, Фламіні хутка заваяваў сабе месца ў першай камандзе, якая ў асноўным будавалася новым настаўнікам з выхаванцаў клубнай школы. Аднак пайграць за першую каманду маладому французу давялося няшмат — усяго 24 сустрэчы, сярод якіх былі гульні ў Кубку УЕФА з «Ліверпулам» і «Ньюкаслам», дзякуючым якім ён быў заўважаны скаўтамі Арсена Венгера. Пакінуўшы «Алімпік» у статусе свабоднага агента, 23 ліпеня 2004 года Мацьё падпісаў пагадненне з лонданскім «Арсеналам» на 4 сезоны.

«Арсенал»

Дэбютны сезон 04/05 у складзе «гарматнікаў» ён правёў нестабільна. На той час пазіцыі ў цэнтры поля займалі ў асноўным Фабрэгас, Віейра, Жылберту Сілва і Эду, а Фламіні выходзіў на газон часцей за ўсё толькі ў другой палове сустрэчы (з 21 матча ў англійскай Прэм’ер-лізе ў стартавым складзе ён з’явіўся 9 раз).

Але з пераходам Патрыка Віейра ў італьянскі «Ювентус» і Эду ў іспанскую «Валенсію» у цэнтр паўабароны «Арсенала» стала значна вальней. Фламіні атрымаў месца ў стартавым складзе, аднак пагуляць ў паўабароне яму давялося няшмат. Да пачатку лютага 2006 года клубны лазарэт папоўнілі амаль усе гульцы абароны — Ларэн, Джылберт, Эшлі Коўл і Клішы. І калі на правым фланзе абароны можна было паставіць Эмануэля Эбуэ, то злева гуляць не было каму. Галоўны трэнер каманды вымушаны быў накіраваць на праблемную пазіцыю менавіта Фламіні. Неўзабаве абарона «Арсенала» у складзе Эбуэ, Сендэроса, Кало Турэ і Фламіні стала мацнейшым аргументам лонданцаў на шляху да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

У сезоне 06/07 Мацьё вяртаецца на сваё любімае месца апорнага паўабаронцы. Аднак зноў жа ненадоўга. Дуэт Фабрэгаса і Жылберту ў цэнтры паўабароны адпраўляе маладога француза ў запас. Гэта акалічнасць прымушае яго задумацца аб змене клубнай прапісцы, тым больш што яго кантракт з «Арсеналам» падыходзіў да завяршэння.

Аднак летам, за год да заканчэння дамовы, намеры 23-гадовага паўабаронцы змяніліся. Жылберту Сілва ў сувязі з гульнямі за зборную Бразіліі не змог правесці паўнавартаснай перадсезоннай падрыхтоўкі, таму ў Фламіні з’явілася магчымасць паказаць сябе ў таварыскіх гульнях каманды. Мацьё разам з Фабрэгасам утварылі шыкоўны дуэт у цэнтры поля. Яго найвышэйшая працаздольнасць і ўчэпістасць дазволіла яму надзейна замацавацца ў стартавым складзе. І з гэтым нічога не здолелі зрабіць ні набыты ў «Чэлсі» Ласана Дыяра, ні Жылберту Сілва.

Зімой «Арсенал» прыняў рашэнне адпусціць Дыяра і падпісаць новы кантракт з Фламіні. Француз пераконваў кіраўніцтва, што жадае застацца ў клубе і ў хуткім часе паставць подпіс пад новай дамовай, якая заканчвалася ў канцы сезону. Аднак час шоў, а паўабаронца ўсё марудзіў.

У выніку 5 сакавіка Фламіні падпісаў 4-гадовы кантракт з «Міланам». Яго зарплата склала 5,6 млн еўра за сезон.

«Мілан»

Аднак справы ў Мацьё ў «Мілане» пайшлі не лепшым чынам. Ён не здолеў хутка адаптавацца да італьянскага футболу. Да таго ж стыль гульні «расанеры» значна адрозніваўся ад ужо звыклай для яго тактыкі Арсена Венгера. Як вынік, Фламіні быў змешчаны на фланг абароны, што безумоўна яму было не даспадобы. Ён выказаў меркаванне, што пры новым галоўным трэнеры ў яго з’явіццца магчымасць вярнуцца ў паўабарону. Аднак яго надзеі не спраўдзіліся. У сезоне 2011—2012 Фламіні нават не згуляў ніводнага афіцыйнага матча. У інтэрв’ю ад 28 красавіка 2012 года Мацьё распавёў, чаму ён не гуляе:

«Я ў поўным парадку. Хачу, каб усё гэта ведалі. Ужо два месяцы я трэніруюся ў агульнай групе і адчуваю сябе вельмі добра. Траўма калена ў мінулым. Я паважаю трэнера, але мне ніхто не тлумачыць чаму я не гуляю. З Алегры мы не так ужо і шмат маем зносіны. Я толькі ведаю, што зараз гатовы на сто ад соткаў і не выходжу на поле толькі з-за яго рашэння. Будучыня? Я хачу гуляць у вялікім клубе і выступаць у Лізе чэмпіёнаў».

Вяртанне ў «Арсенал»

Улетку 2013 года Фламіні вярнуўся ў «Арсенал». Па заканчэнні сезона 2015/16 пакінуў склад «кананіраў» у якасці свабоднага агента.

«Крыстал Пэлас»

8 верасня 2016 года падпісаў гадавы кантракт з «Крыстал Пэлас»[4]. Аднак, замацавацца ў складзе не здолеў, і па заканчэнні сезона 2016/17 пакінуў каманду.

«Хетафэ»

У першай палове сезона 2017/18 знаходзіўся без клуба, а ў лютым 2018 года падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Хетафэ»[5]. Пакінуў «Хетафэ» па заканчэнні сезона, аднак у снежні 2018 года зноў далучыўся да каманды, дзе гуляў да лета 2019 года.

Міжнародная кар’ера

У 2007—2008 гадах згуляў тры матчы за нацыянальную зборную Францыі.

Зноскі

  1. Mathieu Flamini // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MATHIEU FLAMINI // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Mathieu Flamini // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Матье Фламини подписал контракт с “Кристал Пэлас”. football.by.
  5. Фламини перешел в «Хетафе». by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марселі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыстал Пэлас
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі ФК Хетафэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных