wd wp Пошук:

Мацвей Рыгоравіч Вайнруб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вайнруб.

Мацвей Рыгоравіч Вайнруб (2 мая 1910, г. Барысаў — 14 лютага 1998, г. Кіеў) — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі 8-й гвардзейскай арміі 1 — га Беларускага фронту, гвардыі генерал-лейтэнант танкавых войскаў. Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй.

Малодшы брат Героя Савецкага Саюза Яўсея Рыгоравіча Вайнруба.

У 19241929 гадах працаваў шкловыдзімальнікам на Барысаўскім шкляным заводзе.

У 1927 годзе скончыў 2 курса рабфака.

Служба ў Чырвонай Арміі да Вялікай Айчыннай вайны

У Чырвонай Арміі з 1929 года[1].

У 1931 годзе скончыў Беларускую аб’яднаную ваенную школу.

У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе[1].

Вялікая Айчынная вайна

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Ваяваў у складзе войскаў Заходняга, Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага і 1-га Беларускага франтоў[1]. Камандаваў танкавым палком. У якасці камандуючага бранетанкавымі сіламі 62-й арміі і намесніка камандарма В. І. Чуйкова Мацвей Рыгоравіч Вайнруб ярка праявіў сябе ў абароне Сталінграда. У ходзе Сталінградскай бітвы падраздзяленні пад яго камандаваннем не дапусцілі гітлераўцаў да Цэнтральнай чыгуначнай станцыі, а затым спынілі наступ фашысцкіх войскаў на гэтым участку фронту, ён асабіста кіраваў атакай на «Дом спецыялістаў»[2].

Камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі 8-й гвардзейскай арміі (1-ы Беларускі фронт) гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Мацвей Рыгоравіч Вайнруб асабліва вызначыўся падчас Вісла-Одэрская наступальнай аперацыі, калі ён умела кіраваў баявымі дзеяннямі рухомай танкавай групы па прарыву абароны праціўніка на левым беразе ракі Віслы ў раёне польскага горада Магнушаў[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года «за ўмелае камандаванне даручанымі войскамі і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі» гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Вайнрубу Мацвею Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5175).

Пасля вайны

Пасля вайны генерал-маёр танкавых войскаў Мацвей Рыгоравіч Вайнруб быў прызначаны намеснікам камандуючага Кіеўскай ваеннай акругай.

У 1951 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба[1], а ў 1956 годзе завочна — Новасібірскі індустрыяльны інстытут.

З 1970 года генерал-лейтэнант Мацвей Рыгоравіч Вайнруб — у адстаўцы[1]. Жыў у сталіцы Украіны — горадзе-героі Кіеве. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Украінскага Навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі.

Памёр 14 лютага 1998 года. Пахаваны ў Кіеве на Соўскіх могілках.

Памяць

Узнагароды

Ганаровы званні

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Вайнруб Матвей Григорьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.
  2. «Полем боя становится город» — глава з кнігі Крылова Мікалая Іванавіча «Сталинградский рубеж»
  3. Помнік на Соўскіх могілках
  4. В Ашдоде открыли обелиск братьям-героям Архівавана 10 мая 2013. (руск.)

Спасылкі

Мацвей Рыгоравіч Вайнруб на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Барысава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Валгаграда
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіеве
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Соўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага