wd wp Пошук:

Мацвей Генрыхавіч Манізер

Мацве́й Ге́нрыхавіч Ма́нізер (руск.: Матвей Генрихович Манизер; 17 сакавіка 1891, Санкт-Пецярбург — 20 снежня 1966) — расійскі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1933). Народны мастак СССР (1958). Акадэмік АМ СССР (1947). Віцэ-прэзідэнт АМ СССР (1947—1966). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1950).

Мацвей Манізер стварыў шэраг твораў, якія сталі класікай сацыялістычнага рэалізму.

Біяграфія

Мацвей Манізер нарадзіўся 5 (17 сакавіка) 1891 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і вядомага мастака Генрыха Манізера. Брат Генрыха Манізера.

У 1908—1909 гадах вучыўся ў Цэнтральным вучылішчы тэхнічнага малявання Штыгліца, у 1909—1911 гадах у Рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў, у 1911—1916 гадах — у Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Выхаванец В. А. Бяклемішава, пад наглядам якога ствараў скульптуры на біблейскія і міфалагічныя тэмы[5].

3 1926 года член Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі. Выкладаў у Ленінградскай Акадэміі мастацтваў (1921—1929, 1935—1941, 1945—1947), маскоўскіх інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (з 1946) і мастацкім інстытуце (з 1952).

У 1937—1941 гадах старшыня праўлення ЛА СМ РСФСР. З 1941 года жыў у Маскве. Член УКП(б) з 1941 года. 3 1947 года правадзейны член і віцэ-прэзідэнт АМ СССР.

Мацвей Генрыхавіч Манізер памёр 20 снежня 1966 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках (участак № 6).

Творчасць

Працаваў пераважна ў галіне манументальнай бронзавай скульптуры. Зазнаў уплыў позняга акадэмізму[6].

Помнік Леніну ў Мінску

Стварыў шэраг помнікаў манументальнай скульптуры, у тым ліку:

Да ліку найбольш вядомых прац Манізера адносіцца скульптура «Дыскабол», гісторыя якой узыходзіць, па ўспамінах аўтара, да серыі прац «на фізкультурныя тэмы», выкананай у 1926 годзе сумесна з А. А. Янсан-Манізер і Т. С. Кірпічнікавай:

«Гэтыя параўнальна невялікія рэчы пасля атрымалі распаўсюджанне ў бронзавых і цынкавых адліўках завода „Чырвоны Выбаржац“, прызначаных для прызаў. Адна з гэтых фігурак, патрапіўшы ў Харкаў, паслужыла нагодай для заказу вялікай фігуры „Дыскабол“, якую я выканаў у 1927 годзе. Бронзавыя адліўкі яе знаходзяцца ў Харкаве і ў Парках Культуры і Адпачынку ў Ленінградзе і ў Маскве»— М. Г. Манизер[8]

У 1940-я гады скульптарам была выканана статуя А. С. Пушкіна для новага будынка вакзала ў горадзе Пушкін (станцыя Дзіцячае сяло).

Выканаў статуі і скульптурнай групы для станцый маскоўскага метрапалітэна «Плошча Рэвалюцыі» (1936—1939) і «Ізмайлаўскі парк» (1944)[6] Маскоўскага метрапалітэна. Найбольш вядомая станцыя «Плошча Рэвалюцыі», дзе ў нізкіх вуглах арачных праходаў размешчаны вялікія фігуры з атрыбутамі розных родаў дзейнасці — пагранічнік з сабакам, птушніца з курыцай, малады рабочы з шасцярэнькай і г.д. У 1943 годзе перадаў прысуджаную яму Сталінскую прэмію сумай 100 000 рублёў у Фонд абароны.

Сярод твораў таксама партрэтаў і інш. Аўтар кнігі «Скульптар пра сваю работу» (т. 1—2, 1940—1952)[6].

Сям’я

У шлюбе са скульптурам Аленай Аляксандраўнай Янсан[ru] (1890—1971) меў сына Гуга[ru] (1927—2016), які стаў мастаком.

Зноскі

  1. 1 2 Манизер Матвей Генрихович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Манизер Матвей Генрихович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Matvey Manizer // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. art-100.ru (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2020. Праверана 1 сакавіка 2020.
  6. 1 2 3 4 Манізер Мацвей Генрыхавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  7. М. Золотоносов. Можно ли из ЦПКиО сделать парк тоталитарного периода? Город’812 Online; фото отливки в Москве; ещё фото отливки в Москве; фото из альбома «И это тоже Харьков…»
  8. Манизер, М. Г. Скульптор о своей работе. - Москва, Ленинград, 1940.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украіны
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня
Катэгорыя·Мастакі Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Мастакі-сацрэалісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Мастакі-сацрэалісты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Скульптары-манументалісты СССР
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Народныя мастакі СССР