wd wp Пошук:

Марыя Лізавета Шведская

Марыя Лізавета Шведская (шведск.: Elisabet Sabina av Sverige; 10 сакавіка 1596, замак Эребру, Нерке, Швецыя — 7 жніўня 1618, Броборг, Эстэргётланд, Швецыя) — прынцэса з дынастыі Ваза, дачка караля Швецыі Карла IX і Крысціны Гольштэйн-Готарпскай. Была замужам за стрыечным братам Юханам, герцагам Эстергётландскім. Марыя Лізавета пакутавала прыступамі вар’яцтва, памерла маладой і бяздзетнай. У сваім герцагстве яна ініцыявала «паляванне на ведзьмаў».

Біяграфія

Марыя Лізавета нарадзілася 10 сакавіка 1596 года ў сям’і герцага Карла з шведскага каралеўскага дома і яго другой жонкі Крысціны Гольштэйн-Готарпскай. У гэтым шлюбе яна была трэцім дзіцём і другой дачкой; акрамя таго, першая жонка нарадзіла Карлу шэсць дзяцей, з якіх выжыла толькі адна дачка — Катарына. Швецыяй у гэты час правіў пляменнік герцага Жыгімонт, які пастаянна знаходзіўся ў Рэчы Паспалітай, так як ён быў каралём і гэтай краіны. Карл быў рэгентам у яго адсутнасць. Неўзабаве пасля нараджэння Марыі Лізаветы адносіны паміж дзядзькам і пляменнікам абвастрыліся, справа дайшла да адкрытай вайны, у якой Карл перамог. У 1604 годзе ён заняў шведскі трон пад імем Карла IX[4].

Марыя Лізавета выхоўвалася разам са сваім старэйшым братам Густавам Адольфам і стрыечным братам Юханам (адзінакроўным братам Жыгімонта). Яна атрымала добрую адукацыю і цікавілася класічнай літаратурай; вядома, што прынцэса перапісвалася са сваім настаўнікам Ёханам Скітэ на латыні з ўзросту дзесяці гадоў. У 1610 годзе Марыя Лізавета была заручана з стрыечным братам Юханом (да таго моманту — герцагам Эстергётландскім). Гэта быў палітычны шлюб, уладкованы маці нявесты: жаніх, як сын нябожчыка караля Юхана III валодаў правамі на прастол і, хоць адмовіўся ад гэтых правоў і не быў славалюбівы, мог стаць небяспечным у выпадку жаніцьбы на замежнай прынцэсе. Духавенства выказаліся супраць шлюбу з-за блізкага сваяцтва паміж будучымі мужам і жонкай, а таксама з-за таго, што не было папярэдніх кансультацый, але каралева Крысціна прымусіла біскупаў замаўчаць, заявіўшы, што гэта свецкае пытанне[4].

Саркафаг для герцага Юхана Эстэрётландскага і Марыі Лізаветы

29 лістапада 1612 года, ва ўзросце шаснаццаці гадоў, Марыя Лізавета выйшла замуж. Вяселле адсвяткавалі ў палацы Трэ-Крунур ў Стакгольме, а потым муж і жонка з’ехалі ў Эстэргётланд, дзе ўтрымлівалі раскошны двор у двух рэзідэнцыях — замках Вадстэна і Броборг. Шлюб апынуўся нешчаслівым, і Марыя-Лізавета папракала сваю маці за выбар ёй мужа. Адсутнасць сямейнага шчасця, відаць, адбілася на здароўі абодвух: Юхан з 1613 года пакутаваў ад нарастаючай дэпрэсіі, а ў Марыі Лізаветы ў 1614 годзе пачаліся перыяды вар’яцтва. Часам яна нават надоўга губляла здольнасць размаўляць, і яе трымалі пад аховай, так як баяліся спробаў пакончыць з сабой. Каралева Крысціна шкадавала, што зладзіла гэты шлюб, і часта наведвала дачку, каб даглядаць за ёй, а брат прынцэсы Густаў-Адольф, які стаў каралём, часта пасылаў да яе свайго асабістага лекара. Аднак хвароба не праходзіла[4].

5 сакавіка 1618 года герцаг памёр Юхан ў Броборге. 22-гадовая Марыя Лізавета пасля гэтага пайшла ў замак Стегеборг. Яна памерла праз усяго пяць месяцаў; па словах каралеўскага капелана Петруса Бьюга, смерць стала для яе палёгкай. Прынцэсу пахавалі побач з яе мужам у кафедральным саборы Лінчэпінга у студзені 1619 года[4].

Удзел у «паляванні на ведзьмаў»

Герцаг і герцагіня Эстергётландскія ў сваіх землях былі практычна незалежныя ад каралеўскай улады, і Марыя Лізавета, відаць, карысталася некаторым уплывам на мужа і на палітычную сітуацыю. Менавіта на яе ўскладаюць адказнасць за «паляванне на ведзьмаў» у герцагстве ў 1610-я гады — першы інцыдэнт такога кшталту на тэрыторыі Швецыі. Герцаг падпісаў новы закон, які прадугледжвае жорсткія пакаранні за вядзьмарства. У выніку ў адным толькі Фінспонге у 1617 годзе былі пакараныя як «ведзьмы» сем жанчын; у адной з крыніц згадваюцца «два заўзятых ведзьмака, якіх іх княжацкія міласьці герцаг Юхан і яго казаная жонка прынцэса Марыя Лізавета па Божаму наказу спалілі ў месцы пад назвай Скогбі»[5].

Калі ў 1669 годзе паляванне на ведзьмаў пачалося па ўсёй тэрыторыі каралеўства, адзін з рэгентаў каралеўства Пер Браге Малодшы, даказваючы згубнасць такой практыкі, успомніў пра падзеі ў Эстергётланде. Жонка герцага Юхана, паводле яго слоў, «пачала паліць ведзьмаў, і ў рэшце рэшт не засталося ні адной жанчыны, якую б не абвінавацілі ў вядзьмарстве». Зрэшты, дакументальна пацверджаны толькі прыкладна дзесяць пакаранняў смерцю[5].

Генеалогія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Maria Elisabet — 1917.
  2. 1 2 Pas L. v. Princess Maria Elisabeth of Sweden // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 Maria Elisabet // Svenskt biografiskt lexikon
  5. 1 2 Ankarloo B. Satans raseri: en sannfärdig berättelse om det stora häxoväsendet i Sverige och omgivande länder. Ordfront, Stockholm, 2007. IX. Sveriges alla häxor.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Памерлі 7 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1596 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Эрэбру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Прынцэсы Швецыі
Катэгорыя·Ваза (дынастыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1618 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Род Вазаў