wd wp Пошук:

Кафедральны сабор Лінчэпінга

Кафедральны сабор Лінчэпінга (шведск.: Linköpings domkyrka) — сабор у шведскім горадзе Лінчэпінгу. З’яўляецца кафедральным саборам Лінчэпінгскай дыяцэзіі Шведскай Лютэранскай Царквы.

Гісторыя

Інтэр'ер сабора

Сучаснаму сабору прыблізна 800 гадоў. Аднак яго гісторыя пачынаецца ў XI стагоддзі з драўлянай царквы, якая стаяла на гэтым месцы. Прыблізна ў 1120 годзе была пабудавана мураваная царква, якая памерамі складала прыкладна палову сучаснага будынка (даўжыня 110 метраў, вышыня вежы 107 метраў).

Прыблізна ў 1230-х гадах узнікла неабходна пабудаваць большую царкву, таму што старая была занадта маленькая. Царква была пашырана на ўсход, дабудаваны новыя хоры і трансэпт.

Наступнае пашырэнне царквы адбылося пасля каранацыі Вальдэмара I, у 1251 годзе. Памеры пабудаванай у гэты раз царквы засталіся канчатковымі да нашых дзён. У пачатку XV стагоддзі, прыблізна ў 14081420 гг., былі пабудаваны капэлы з вялікімі вокнамі і размешчаныя ў выглядзе зоркі. Капэлы былі асвечаны ў гонар Св. Андрэаса (пазней пераназвана ў гонар Св. Марыі), Св. Нікаласа і Св. Томаса.

Алтар

У 1546 і 1567 гадах дах сабора гарэў пры пажарах. Галоўную вежу аднаўлялі паміж 17471758 гадамі, і зноў яна была адноўлена паміж 18771886 гадамі архітэктарам Хельга Зетэрвалем (Helgo Zettervall). Аднак падчас рэканструкцыі ў 1967 годзе была адноўлена форма даху XVII стагоддзя.

Алтарная частка распісана нарвежскім мастаком Х. Сёрэнсенам.

Дах пакрыты меднымі пласцінамі, пад уздзеяннем навакольнага асяроддзя ён набыў выразны зялёны колер.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лінчэпінг
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Кафедральныя саборы Царквы Швецыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1435 годзе