wd wp Пошук:

Вадстэна

Вадстэ́на (шведск.: Vadstena) — горад на ўсходзе Швецыі ў лене Эстэргётланд, размешчанае на ўсходнім беразе возера Ветэрн. Цэнтр аднайменнай камуны. Насельніцтва — 5 613 чалавек (2010). Важны турыстычны цэнтр.

Гісторыя

У XII стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Вадстэны існавала царква ў раманскім стылі — гэта быў адзін з этапаў паломніцкага шляху ў Тронхейм. У XIII стагоддзі кароль Вальдэмар Біргерсан пабудаваў тут свой палац. У 1346 кароль Магнус Эрыксан падараваў гэты палац Святой Біргіце, якая заснавала Вадстэнскі кляштар — кляштар Ордэна брыгітак. У 1400 Вадстэна атрымлівае гарадскія прывілеі і становіцца важным паломніцкім цэнтрам. У 1545 годзе кароль Густаў Ваза пабудаваў у Вадстэне замак, а ў 1550 — канфіскаваў маёмасць кляштара і прагнаў манахаў (манашкі заставаліся там да 1595 года). З 1637 кляштар ужываецца ў якасці дому для салдат-інвалідаў, у 1783 становіцца турмой, а з 1829 — часткай шпіталя. У 18481853, у сувязі з будаўніцтвам Гёта-канала, у Вадстэне быў пабудаваны порт на возеры Ветэрн. Для яго будаўніцтва былі разабраны абарончыя валы замка. У 1874 была пракладзена чыгунка (канчаткова зачыненая з 1963).

Славутасці

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Швецыі