wd wp Пошук:

Марыя Емяльянаўна Юркевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юркевіч. Марыя Емяльянаўна Юркевіч (нар. 5 чэрвеня 1916, Варонічы, Цітвянская воласць, Ігуменскі павет — 1996) — Герой Сацыялістычнай Працы (1950), палявод[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Варонічы, зараз Пухавіцкі раён Мінская вобласць. У 1930—1941 гадах працавала паляводам у калгасе «Кастрычніцкі» Рудзенскага раёна [1].

Пасля вызвалення Рудзенска ў 1944 годзе аднаўляла разбураную калгасную гаспадарку.

З 1944 годзе — звеннявая звяна па вырошчванні тэхнічных культур у калгасе «Кастрычніцкі» Рудзенскага раёна, з 1960 года працавала ў саўгасе «Рудзенскі» Пухавіцкага раёна[1].

Працавала ў дзіцячым садку да выйсця ў 1971 годзе на пенсію.

Абіралася дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў працаўнікоў. Была персанальным пенсіянерам саюзнага значэння. Жыла ў роднай вёсцы.

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1950 года за высокі ўраджай кок-сагыза[1] ўганаравана звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Юркевич Мария Емельяновна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Постаці Рудзенска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонічах
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе