wd wp Пошук:

Марыян Маралёўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маралёўскі. Марыян Маралёўскі (польск.: Marian Morelowski; 2 сакавіка 1884, Вадавіцы, Польшча — 24 ліпеня 1963) — польскі гісторык мастацтва, раманіст, асветнік, педагог. Захавальнік Дзяржаўнай мастацкай калекцыі Вавеля (1926—1929), доктар габілітаваны (1931), дацэнт Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя (1934—1941), дацэнт Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (1946—1952), прафесар і загадчык кафедры гісторыі мастацтваў Уроцлаўскага ўніверсітэта (1953—1960). .

Біяграфія

У 1902—1905 гадах вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, у 1905—1906 гадах у Венскім універсітэце, 1906—1907 гадах у Сарбоне і Калеж дэ Франс. У гады Першай сусветнай вайны жыў у Расіі, віцэ-старшыня Таварыства догляду помнікаў мінуўшчыны[pl] ў Расіі.

З 1919 года ў Польшчы. У 1921—1926 гадах у складзе камісіі па рэвіндыкацыі польскіх культурных каштоўнасцей. У 1926—1929 хавальнік Дзяржаўных мастацкіх збораў на Вавелі. З 1930 года намеснік прафесара мастацтва Віленскага ўніверсітэта, з 1934 года прафесар надзвычайны, у 1934—1939 гадах намеснік дэкана факультэта прыгожых мастацтваў.

У 1931—1939 гадах старшыня секцыі гісторыі мастацтва Віленскага таварыства сяброў навук. Быў экспертам Гарадскога музея Вільні. У час Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у тайным навучанні.

З 1945 года выкладаў у Каталіцкім універсітэце ў Любліне, дзе арганізаваў кафедру гісторыі мастацтва (узначальваў яе да 1949 года). Адначасова з 1947 года выкладаў ва Уроцлаўскім універсітэце, стала з 1949 года, у 1953—1960 гадах загадчык кафедры гісторыі мастацтва.

Навуковая дзейнасць

Працы па гісторыі мастацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, Польшчы, Сілезіі. Асобныя даследаванні Маралёўскі прысвяціў Полацкаму Сафійскаму сабору, мастацкім помнікам Вільні, Нясвіжа, Гродна, габеленам і мастацкім тканінам Вялікага Княства Літоўскага.

Творы

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 25 ліпеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Леапольда I
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Раманісты
Катэгорыя·Выкладчыкі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі мастацтва
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Калеж дэ Франс
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў