wd wp Пошук:

Марына Уладзіміраўна Аўсяннікава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўсяннікава.

Марына Уладзіміраўна Аўсяннікава (дзявочае прозвішча — Ткачук[6][7]; руск.: Марина Владимировна Овсянникова; нар. 1978, Адэса, УССР) — расійскі тэлежурналіст, якая працавала рэдактарам у службе гарадоў на Першым канале[8].

Біяграфія

Нарадзілася ў 1978 годзе ў Адэсе[8]. Маці — руская, бацька — украінец[9].

Вучылася на журналісцкім факультэце Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама ў РАНГіДС[6][7].

Працавала вядучай навін на ДТРК «Кубань»[6][7].

З’яўляецца прыхільніцай версіі аб атручэнні апазіцыянера Аляксея Навальнага расійскім урадам.

Антываенны пратэст

14 сакавіка 2022 года падчас эфіру, звязанага з уварваннем Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, яна з’явілася з напісаным ад рукі антываенным плакатам ззаду вядучай навін Кацярыны Андрэевай, якая працягвала, нягледзячы на ўмяшанне, распавядаць аб тым, што Старшыня ўрада Міхаіл Мішусцін заклікае прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанка ўзмацніць супрацоўніцтва для супрацьстаяння санкцыям[10][11][12][13]. Эфір быў заменены на сюжэт з бальніцы, а адміністрацыя «Першага канала» пачала праводзіць службовую праверку[14][15][16]. Аўсяннікава была затрыманая паліцыяй і дастаўленая ў аддзел паліцыі АМВД па Астанкінскім раёне, дзе ў дачыненні да яе, па дадзеных крыніцы ТАСС у праваахоўных органах і юрыста Паўла Чыкава, складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні у адпаведнасці з артыкулам 20.3.3. КаАП «Публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстання Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў мэтах абароны інтарэсаў Расейскай Федэрацыі і яе грамадзян, падтрымання міжнароднага міру і бяспекі»[8][17]. Пазней яе адвакаты Данііл Берман і Дзмітрый Захватаў заявіў, што не ведаюць аб месцы знаходжання сваёй падабароннай, паколькі не засталі яе ні ў аддзеле паліцыі, ні ў дзяжурнай частцы тэлецэнтра, а на тэлефонныя званкі яна не адказвае[7][11][16][18].

Аўсяннікава загадзя запісала відэазварот, у якім патлумачыла маральны матыў свайго ўчынку[19].

Затрыманне і суд

Аўсяннікава была затрымана паліцыяй і дастаўлена ў аддзел паліцыі АМУС па Астанкінскаму раёну, дзе ў дачыненні да яе складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні права ў адпаведнасці з артыкулам 20.3.3. КаАП «Публічныя дзеянні, скіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстання Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі з мэтай абароны інтарэсаў Расійскай Федэрацыі і яе грамадзянаў, падтрымання міжнароднага міру і бяспекі»[8][20][21].

15 сакавіка 2022 года дастаўлена ў Астанкінскі раённы суд, дзе пачаўся разгляд справы па ч. 2 арт. 20.2 КаАП (арганізацыя няўзгодненага публічнага мерапрыемства)[22][23]. Яе адвакатам выступіў Антон Гашынскі[24], які адзначыў, што хоць дадзены артыкул прадугледжвае адміністрацыйны арышт да 10 сутак (разам са штрафам да 30 тысяч рублёў і абавязковымі працамі да 50 гадзін), аднак, гэты від пазбаўлення волі не ўжываецца да жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў[25]. Суддзя А. І. Бортнікава ў сваім рашэнні прызнала Аўсяннікаву «вінаватай у здзяйсненні парушэння права, прадугледжанага ч.2 арт.20.2 КаАП РФ, ёй прызначана пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага штрафу ў памеры 30 тыс. рублёў»[22][26].

У той жа дзень Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі пачаў праверку на наяўнасць ў дзеяннях Аўсяннікавай складу злачынства па артыкуле 207.3 КК РФ (публічнае распаўсюджванне свядома лжывай інфармацыі пра выкарыстанне Узброеных сіл РФ)[27].

Ацэнкі

Дзеянні Аўсяннікавай прывітаў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і яго саветнік Міхаіл Падаляк[9][10].

Брытанская газета The Guardian змясціла стоп-кадр(англ.) бел. з эфіру на перадавіцу свайго выпуску за 15 сакавіка[10]. Амерыканская газета The Washington Post звярнула ўвагу на тое, што «тысячы людзей неўзабаве апанавалі старонку Аўсяннікавай у Facebook каментарамі, шмат з якіх выказвалі падзяку і называлі яе мужнай»[10].

У сваю чаргу расійскі тэлевядучы Уладзімір Салаўёў вітаў Андрэеву як героя[10]. Сама Андрэева апублікавала відэазапіс, дзе займаецца ёгай і паўтарае мантру «стой як скала», сцвярджаючы, што гэтая практыка дапамагла ёй перажыць дзень[11].

Зноскі

  1. 1 2 Женщине, ворвавшейся в студию программы «Время», грозит административное делоТАСС, 2022.
  2. Редактор Первого канала Марина Овсянникова ворвалась в прямой эфир с плакатом «Остановите войну, вам здесь врут» — 2022. Праверана 15 сакавіка 2022.
  3. Женщине, ворвавшейся в студию программы «Время», грозит административное делоТАСС, 2022.
  4. 1 2 Журналистка и выпускница КубГУ вышла с пацифистским плакатом во время прямого эфира новостей на Первом канале — 2022.
  5. 1 2 «Все без исключения понимают, что врут» «Медуза» рассказывает историю Марины Овсянниковой, вышедшей с антивоенным плакатом в эфир Первого канала. Бонус: что на канале происходит из-за войны // Meduza — 2022.
  6. 1 2 3 Зырянов Н. Журналистка и выпускница КубГУ вышла с пацифистским плакатом во время прямого эфира новостей на Первом канале // Юга.ру, 14.03.2022
  7. 1 2 3 4 Адвокаты не могут найти редактора программы «Время», которая ворвалась в эфир в антивоенным плакатом // israelinfo.co.il, 15.03.2022
  8. 1 2 3 4 Женщине, ворвавшейся в студию программы «Время», грозит административное дело // ТАСС, 14.03.2022
  9. 1 2 Sauer, Pjotr ‘They’re lying to you’: Russian TV employee interrupts news broadcast(англ.) . The Guardian (14 сакавіка 2022).
  10. 1 2 3 4 5 Ilyushina M., Knowles H.. Protester bursts onto live Russian state TV to decry war and ‘propaganda’(нявызн.) , The Washington Post (14 March 2022).
  11. 1 2 3 Чуенков И. Екатерина Андреева «поблагодарила» йогу после инцидента с плакатом в эфире Первого канала // Daily Storm, 15.03.2022
  12. Новости Первого канала прервала девушка с плакатом // Инфо24, 14.03.2022
  13. Редактор Первого канала Марина Овсянникова ворвалась в прямой эфир Первого канала с плакатом «Остановите войну, вам здесь врут»(руск.) , The Insider (14 March 2022).
  14. Первый канал проводит проверку в связи с инцидентом с посторонней в кадре во время эфира // ТАСС, 14.03.2022
  15. Первый канал проводит проверку после инцидента в прямом эфире. Туда ворвалась женщина с пацифистским плакатом // Фонтанка.ру, 14.03.2022
  16. 1 2 Антивоенный плакат появился в эфире Первого канала // vtomske, 15.03.2022
  17. На сотрудницу «Первого канала», ворвавшуюся в прямой эфир с антивоенным плакатом, составлен протокол // Коммерсантъ, 14.03.2022
  18. Ревяков Н. Редактор Первого канала Марина Овсянникова пропала из ОВД «Останкино» // Инфо24, 15.03.2022
  19. Девушкой с плакатом оказалась сотрудница «Первого канала».
  20. Сотрудница Первого канала ворвалась в эфир программы «Время» с антивоенным плакатом // Международное французское радио, 14.03.2022
  21. На сотрудницу «Первого канала», ворвавшуюся в прямой эфир с антивоенным плакатом, составлен протокол // Коммерсантъ, 14.03.2022
  22. 1 2 Информация по делу № 05-1121/2022 // Официальный портал судов общей юрисдикции г. Москвы
  23. В Останкинском суде Москвы судят Марину Овсянникову // newsru.co.il, 15.02.2022
  24. Редактора Первого канала Марину Овсянникову судят по административному делу // RTVI, 15.03.2022
  25. Позднева М. СМИ: Марину Овсянникову судят по административному делу // Dailystorm, 15.03.2022
  26. Сотрудница «Первого канала» Овсянникова оштрафована на 30 тыс. рублей // Интерфакс, 15.03.2022
  27. СК начал доследственную проверку в отношении женщины, ворвавшейся в эфир программы «Время» // ТАСС, 15.03.2022

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Тэлевядучыя Першага канала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»