Марцін Грахольскі (1727 — 28 кастрычніка 1807, Львоў, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода (1790—1795) і кашталян (1774—1790) брацлаўскі. Харунжы звінагродскі (1760—1762), вінніцкі (1762—1772) і брацлаўскі (1772—1774).
Сын брацлаўскага земскага суддзі Міхала Грахольскага і дачкі чарнігаўскага стольніка Ганны Радзімінскай. Большую частку свайго жыцця пражыў у сваім маёнтку Грыціў.
У 1766 г. пасол ад Брацлаўскага ваяводства на сойме Чапліча[3]. Член канфедэрацыі Анджэя Макраноўскага[4] і Чатырохгадовага сойма[5]. У 1788 г. член Вайсковай камісіі абодвух народаў[6], а ў 1792 г. камісар Сената ў ёй[7].
Пахаваны ў крыпце Спаса-Праабражэнскім саборы ў Вінніцы.