Грыціў[1] (укр.: Гриців) — пасёлак гарадскога тыпу ў Шэпэціўскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны.
Заснавана паселішча ў XI ст. Статус пасёлка гарадскога тыпу мае з 1959 г. У мінулым адносіўся да Ізяслаўскага павета, быў валасным цэнтрам. Замак і горад у 1547 г. належалі князям Збаражскім. У 1570 г. маёнтак пераходзіць да князя Астрожскага, а ў 1620 г. — зноў да князёў Збаражскіх, а пазней да Любамірскіх.