wd wp Пошук:

Марк Аляксандравіч Шумячар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шумячар. Марк Аляксандравіч Шумячар (нар. 13 сакавіка 1948, г. Хмільнык, Вінніцкая вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1971 годзе архітэктурны факультэт Палтаўскага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін А. А. Шумілін, П. П. Чарняховец). Працаваў у Днепрадзяржынску, у 19732004 гадах у «БелНДІПгорадабудаўніцтва», з 1978 года — кіраўнік групы архітэктараў; з 2004 года ў інстытуце «Мінскпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: генеральныя планы г. Крычава (1977, 1988), г. Асіповічаў (1985), г. п. Дрыбіна (1989), г. Гомеля (2002), г. Мазыра (2003), ПДП цэнтра, Паўночнага жылога раёна, індывідуальнай забудовы Крычава; праекты дэталёвых планіровак Прывакзальнай плошчы (1975) і цэнтра (1978) у Гродне; усходняга жылога раёна ў г. Магілёве (1976), цэнтра Ліды (1980); жылога раёна ў г. Новалукомлі (1978); цэнтра г. п. Дрыбіна; тэрыторыі ў граніцах вуліц Вясёлкавай — Ціміразева — Нарачанскай у г. Мінску (2005); жылога раёна Масюкоўшчына ў г. Мінску (2005); тэрыторыі ў граніцах вуліц КлумаваА. КашавогаШчарбакова ў г. Мінску (2007).

Праекты рэгенерацыі: гістарычнай часткі цэнтра г. Мсціслава (1985); гістарычнай часткі цэнтра г. Навагрудка (1987). Праекты забудовы: тэрыторыі ў граніцах вуліц Вясёлкавай — Ціміразева — Нарачанскай у г. Мінску (2005); мікрараёнаў Масюкоўшчына-3,4, 5,6 у г. Мінску (2006-09); установы аховы здароўя «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» па вул. Кіжаватава, 58 у г. Мінску (карэктура; 2007-08).

Узнагароды

За распрацоўку новага генеральнага плана г. Гомеля ўзнагароджаны Ганаровым граматамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2003) і Гомельскага гарвыканкама (2003). У рэспубліканскім конкурсе, які праводзіцца БСА (2003), за распрацоўку генеральнага плана г. Гомеля ганараваны дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Горадабудаўнічы праект»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Выпускнікі Палтаўскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Юрыя Кандрацюка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Крычава
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Мазыра
Катэгорыя·Архітэктары Асіповічаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі