У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хмяльнік. Хмяльнік[2] ці Хмільнык[3] — горад абласнога значэння Вінніцкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Хмільныцкага раёна, бальнеялагічны курорт дзяржаўнага значэння. Знаходзіцца на паўночным захадзе Вінніцкай вобласці, за 67 км ад Вінніцы. Атрымаў магдэбургскае права ў 1448 годзе.