wd wp Пошук:

Мапун

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Мапун (тагальск.: Mapun) — востраў у моры Сулу. Плошча — 77 км². Разам з суседнімі астравамі складае аднайменны муніцыпалітэт (181,3 км²) у складзе правінцыі Таві-Таві на поўдні Філіпінаў. Насельніцтва (2015 г.) — 26597 чал.

Геаграфія

Востраў Мапун месціцца на поўдні мора Сулу за 102 км ад узбярэжжа буйнога вострава Калімантан. Мае вулканічнае паходжанне. На востраве 26 узвышшаў. Найвышэйшы пункт — гара Ліран (336,8 м). Маюцца 2 кратэрных возеры з прэснай вадою: Данаа (24 га) і Сінгуанг (28 га). У цэнтральнай частцы сцёкі даджавых вод фарміруюць возера Сапах (69 га) з забалочанымі берагамі.

Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 994 мм. Сярэдняя тэмпература на працягу года трымаецца каля +27°C.

Гісторыя

У XVI ст. Мапун уваходзіў у склад султаната Бруней, пакуль у 1578 г. іспанцы не нанеслі паражэнне флоту султана і фармальна не далучылі востраў да сваіх каланіяльных валоданняў. У 1900 г. ЗША выкупілі Мапун у Іспаніі, у 1901 г. далучылі яго да Філіпінаў.

Асаблівасці культуры

Большасць насельніцтва вострава складаюць джама мапун — асобная этнічная супольнасць, блізкая па мове і культуры да баджа. Іх галоўнымі заняткамі з’яўляюцца сельская гаспадарка і рыбалоўства. Вырошчваюць сухадольны рыс, какосы, гародніну. У нашы дні значная колькасць джама мапун жыве і працуе ў суседняй Малайзіі або на іншых Філіпінскіх астравах. Асноўная рэлігіяіслам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Сулу
Катэгорыя·Астравы Філіпінаў
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта