wd wp Пошук:

Малое Белае

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Белае.

Малое Белае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна́ (выцякае з возера), за 52 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля вёскі Белае.

Плошча паверхні возера 0,94[2] км². Даўжыня каля 2,1 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі каля 6,4 км. Найбольшая глыбіня 11 м, сярэдняя — 4,7 м. Плошча вадазбору 1 км². Аб’ём вады 4,22 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны пясчаныя, вышынёй 11—12 м, на ўсходзе да 20 м. Берагі пясчаныя, на паўднёвым усходзе тарфяністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыбіні 2,5—4 м пясчанае, глыбей — высланае сапрапелем. Мінералізацыя вады 60—80 мг/л, празрыстая. Возера мезатрофнае, зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 25 м, падводныя макрафіты пашыраны да глыбіні 5 м, імхі да 8 м. У паўднёва-заходняй частцы Малое Белае мяжуе з возерам Вялікае Белае і аддзяляецца ад яго перашыйкам шырынёй каля 50 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб. Расце ахоўны від раслін — палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  2. 1 2 Постановление Министерства сельского хозяйства ипродовольствия Республики Беларусь 18 июня 2014 г. № 29 «О Республиканской комплексной схеме размещения рыболовных угодий» Архівавана 17 красавіка 2018. (руск.)
  3. Красная книга Республики Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна