wd wp Пошук:

Малажынскі сельсавет

Ма́лажынскі сельсавет (руск.: Маложинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малажын. Знаходзіцца на ўсходзе раёна.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бераснёўскага і Жыліцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крыўчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Аляксееўка, Дзямееўка, Дуброва, Красная Ніва, Крыўча, Пераносы)[2]. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлак Дзямееўка і вёска Дуброва[3]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Чамярыскага сельсавета былі перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валахоўшчына, Дублін, Старыя Юркавічы, пасёлкі Дубраўка і Ленінец)[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1115 чалавек[5], з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Брагінскага райвыканкама (руск.)
  2. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 178 Об упразднении Кривчанского сельсовета Брагинского района и изменении границ Маложинского сельсовета Брагинского района
  3. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Малажынскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных