У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Борн.
Макс Борн (ням.: Max Born; 11 снежня 1882, Брэслау — 5 студзеня 1970, Гётынген) — нямецкі і брытанскі фізік-тэарэтык і матэматык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1954). Член шэрага навуковых таварыстваў свету.
Макс Борн з’яўляецца аўтарам фундаментальных вынікаў у квантавай тэорыі: ён стаў адным з заснавальнікаў матрычнай механікі[11], прапанаваў імавернасную інтэрпрэтацыю хвалевай функцыі Шродзінгера, зрабіў значны ўклад у квантавую тэорыю рассейвання (борнаўскае прыбліжэнне[12]) і іншае. Займаўся праблемамі дынамікі крышталічных рашотак[13], тэрмадынамікай і кінетычнай тэорыяй цвёрдых цел, вадкасцей і газаў, тэорыяй адноснасці, тэорыяй пругкасці.