wd wp Пошук:

ArXiv.org

arXiv.org Не блытаць з архівам Інтэрнэту archive.org.

arXiv.org — найбуйнейшы бясплатны архіў электронных публікацый навуковых артыкулаў і іх прэпрынтаў па фізіцы, матэматыцы, астраноміі, інфарматыцы і біялогіі.

Апісанне

Большасць публікацый архіва даступна ў зыходным выглядзе ў фармаце ΤΕΧ (і яго варыянтах), але можна таксама запампаваць дакументы, якія генеруюцца аўтаматычна ў фарматах PostScript і PDF. Частка артыкулаў выкладваецца аўтарамі ў фарматах, адрозных ад ΤΕΧ (а менавіта, PDF, PostScript і HTML).

Існуе магчымасць аформіць e-mail-падпіску на спіс новых артыкулаў з іх анатацыямі. Можна падпісацца або на ўсе артыкулы, або на артыкулы толькі па цікавай тэматыцы, напрыклад: вылічальный геаметрыі, дыскрэтнай матэматыцы і інш.

Пры даданні ў архіў публікацыя аўтаматычна дадаецца ў базу цытавання Citebase. Гэта дазваляе ацаніць індэкс цытавання, гэта значыць фармальную прыкмету значнасці артыкула.

Артыкулы, якія выкладваюцца аўтарамі ў архіў, не праходзяць працэдуру навуковага рэцэнзавання (і ў сувязі з гэтым, строга кажучы, не лічацца навуковымі публікацыямі). Мадэратары архіва могуць удакладніць і перакласіфікаваць кірунак (раздзел архіва), у якім з’явіцца артыкул. У студзені 2004 года ў архіве была ўведзена сістэма папярэдняга пацверджання (англ.: endorsement), у адпаведнасці з якой аўтар, які накіроўвае артыкул, павінен мець статус «даручальніка» (endorser) ці артыкул мусіць быць рэкамендаваны іншым даручальнікам; статус даручальніка атрымліваюць аўтаматычна аўтары з прызнаных акадэмічных устаноў. Гэта сістэма дазваляе паменшыць колькасць псеўданавуковых публікацый.

Артыкулы архіва могуць быць зменены іх аўтарамі; пры гэтым, як правіла, застаюцца даступнымі і раннія варыянты.

Гісторыя

Архіў быў створаны Полам Джынспаргам[5] у 1991 годзе ў Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі і першапачаткова прызначаўся для фізічных артыкулаў, але паступова ўзніклі раздзелы, прысвечаныя іншым навукам.

Старое даменнае імя архіва — xxx.lanl.gov было зменена таму, што некаторыя праграмы-фільтры блакіравалі доступ да сайта, успрымаючы xxx як указанне на парнаграфічны змест. Тым не менш старое даменнае імя працягвае падтрымлівацца нароўні з асноўным — arxiv.org. Існуе некалькі дзясяткаў люстэркаў архіва (у тым ліку было люстэрка і ў Расіі, але ў красавіку 2012 года яно было закрыта).[Да 1]

У наш час архіў спансуецца і абслугоўваецца Карнельскім універсітэтам ЗША, часткай чыёй бібліятэкі і лічыцца.

Статыстыка

Да канца лістапада 2011 года ў архіве змяшчалася больш за716 688 публікацый за ўвесь перыяд існавання[6], а сярэднямесячнае папаўненне публікацыямі ў 2011 годзе па кірунках склала:

Такім чынам, кожны месяц дадавалася ў сярэднім 8000—9000 артыкулаў, з якіх асноўная маса даводзіцца на фізіку і матэматыку.

Гл. таксама

Каментарыі

  1. Артыкулы ў arXiv выкладваюць навукоўцы, якія працуюць у розных краінах свету. Большасць артыкулаў напісана на англійскай мове. Можна апублікаваць артыкул і на любой мове, пры ўмове, што загаловак і анатацыя напісаны на англійскай мове.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20040229070716/https://arxiv.org/
  2. (unspecified title)arXiv:1108.2700v2
  3. Ginsparg P. ArXiv at 20. // Nature / M. SkipperNPG, Springer Science+Business Media, 2011. — Vol. 476, Iss. 7359. — P. 145–147. — ISSN 1476-4687; 0028-0836doi:10.1038/476145A
  4. https://www.alexa.com/siteinfo/arxiv.org
  5. Электронны arXiv навукі
  6. arXiv.org(англ.) . — Open access to 716,688 e-prints in Physics, Mathematics, Computer Science, Quantitative Biology, Quantitative Finance and Statistics. Праверана 15 жніўня 2012.
  7. arXiv.org(англ.) . — Паводле даных статыстыкі па кожным раздзеле на афіцыйным сайце. Праверана 15 жніўня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Навуковыя сайты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лос-Аламаская нацыянальная лабараторыя
Катэгорыя·Адкрытая навука
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сайты ЗША
Катэгорыя·Электронныя архівы
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 1991 годзе