wd wp Пошук:

Хвалевая функцыя

Хва́левая фу́нкцыя ў квантавай механіцы — камплексная функцыя, якая поўнасцю апісвае стан мікрачасціцы (электрона, атама, малекулы і інш.) або іншай квантавамеханічнай сістэмы (напрыклад, крышталя); рашэнне ўраўнення Шродзінгера.

Дазваляе вызначыць імавернасці і сярэднія значэнні фізічных велічынь, якія характарызуюць стан сістэмы. Напрыклад, квадрат модуля хвалевай функцыі роўны імавернасці (ці шчыльнасці імавернасці) таго, што гэтыя велічыні прымаюць пэўныя значэнні (або знаходзяцца ў пэўных інтэрвалах значэнняў). Хвалевую функцыю таксама часта называюць амплітудай імавернасці.

Для хвалевай функцыі выконваецца прынцып суперпазіцыі: калі сістэма можа знаходзіцца ў станах з хвалевымі функцыямі

ψ

1

,

ψ

2

, …

{\displaystyle \psi _{1},\psi _{2},\dots }

\{\displaystyle \psi _\{1\},\psi _\{2\},\dots \}, то магчымы стан з хвалевай функцыяй, роўнай любой лінейнай камбінацыі гэтых функцый.

Для сістэм з многіх аднолькавых часціц істотныя ўласцівасці сіметрыі хвалевай функцыі, якая вызначае статыстыку дадзенай сістэмы часціц.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Квантавая механіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара