wd wp Пошук:

Максім Уладзіміравіч Маісееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маісееў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Маісееў (нар. 8 лютага 1987) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

З 2006 гуляў за дубль «Віцебска». У 2009 годзе выступаў у арэндзе ў «Белшыне», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. Пазней гуляў таксама за мазырскую «Славію» і «Смаргонь». Улетку 2011 года вярнуўся ў «Віцебск», дзе стаў другім брамнікам пасля Юрыя Васюціна. 27 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць БАТЭ (2:2)[1].

Да восені 2012 года заставаўся ў камандзе, хоць і не выходзіў на поле. Пазней быў вымушаны спыніць кар’еру, каб працаваць па размеркаванні па заканчэнні ВДТУ[2]. У пачатку 2014 года вярнуўся ў «Віцебск» і зноў стаў другім брамнікам. Разам з камандай выйшаў у Вышэйшую лігу, у сезоне 2015 застаўся другім брамнікам, ужо пасля Дзмітрыя Гушчанкі.

У студзені 2016 года прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[3].

У 2021 годзе ў якасці аматара стаў выступаць у Другой лізе за віцебскі «Газавік».

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006дубльЛакаматыў16-11
2007дубльВіцебск25-25
2008дубльВіцебск28-29
2009Д2Белшына13-8
2010Д2Славія17-28
2011 (1)Д2Смаргонь7-11
2011 (2)Д1Віцебск2-3
2012Д2Віцебск0-0
2014Д2Віцебск1-0
2015дубльВіцебск6-7

Зноскі

  1. Максим Моисеев: “Связываю большие надежды с “Витебском”
  2. Как завязать с футболом из-за распределения и вернуться через три года. Удивительная история голкипера «Витебска»
  3. Павленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают “Витебск”
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Газавік Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Футбольныя варатары