wd wp Пошук:

Максім Лужанін

Максі́м Лужа́нін, сапр.: Алякса́ндр Амвро́сьевіч Карата́й (20 кастрычніка (2 лістапада) 1909, в. Прусы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Салігорскі раён, Мінская вобласць) — 13 кастрычніка 2001, Мінск; Псеўданімы: М. Бусловіч; Ал. Даведка; Мікола Драч; Л. Трыер) — беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1969), заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1975). Жонка — Яўгенія Пфляўмбаўм.

Біяграфія

У 1924—1928 вучыўся ў Мінскім Белпедтэхнікуме. Публікавацца пачаў у 1925 годзе. Першая кніга вершаў «Крокі» выйшла ў 1928 годзе. У 1928—1931 гадах вучыўся ў БДУ. З 1931 годзе працаваў у часопісе «Узвышша» і на Беларускім радыё. Арыштаваны ДПУ БССР 15.3.1933 года ў Мінску па адрасе: вул. Ленін­ская, д. 25, кв. 4 па справе «Беларускай народнай грамады»; асуджаны асобай нарадай пры НКУС 10.8.1933 як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі». Быў на 2 гады сасланы ў лагер у г. Марыінск Кемераўскай вобласці[1]. Пасля вызвалення у 1935—1941 гг. — рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванні ў Маскве. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце. З 1944 загадчык аддзела культуры газеты «Звязда», адказны сакратар часопіса «Вожык». Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956 года. Асабовая справа Л. № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. З 1959 года член сцэнарнай калегіі, у 1967—1972 гадах галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

Творчасць

Друкуецца з 1925. Раннія вершы (зборнік «Крокі», 1928) прасякнуты эмацыйна-рамантычным успрыняццем рэчаіснасці. У зборніках вершаў і паэм «Неаплачаны рахунак» (1930), «Галасуе вясна за вясну», «Кастрычнікам! Ліпенем! Маем!», «Аднагалосна» (усе 1931), «Першамайская вуліца» і «Галасы гарадоў» (абодва 1932) зварот да надзённых тэм жыцця вёскі і горада, паглыбленне іх грамадскага гучання. Творы ваеннага перыяду (зборнік «Шырокае поле вайны», 1945) адлюстроўваюць мужнасць і гераізм воінаў, вышыню чалавечага духу ў час смярогнай небяспекі. Пасляваенная паэзія М. Лужаніна ўславіла мірныя справы людзей працы (зборнікі «Поступ», 1950; «Святло Радзімы», 1952; «Моваю сэрца», 1955). Кніга вершаў «Прасторы» (1958) пашырыла паэтычны свет аўтара. Вершы і паэмы грамадзянскага гучання ў кнігах «Росы на коласе» (1973), «Прага крыла» (1974), «Як нараджаўся новы свет» (1975), «Лявоніха» (1977), «Галасы пад выраем» (1980), «Паразмаўляй са мной, зямля» (1983). У сярэдзіне 1980—90-я г. паэзія М. Лужаніна набывае праніклівае філасофска-быційнае гучанне, у якім зноў абвастраецца асабістая памяць, рахункі сваіх і агульных крыўдаў, пачуццё справядлівасці, але ўсё перажытае ўраўнаважваецца мудрым чалавечым вопытам, удзячнай любоўю да жыцця і хвалою ў яго гонар. Паэзіі Максіма Лужаніна ўласціва жанрава-стылявое багацце, разнастайнасць вобразна-моўных сродкаў, паэтычнае майстэрства.

Піша прозу («Колас расказвае пра сябе», 1964, «Дванаццаць вячорных вогаішчаў», 1968; «Людзі, птушкі, прастор», 1976; «Трое», 1989). Выступае як крьггык і публіцыст (кнігі «Вачыма часу», 1964; «Рэпартаж з рубцом на сэрцы», 1973; «3 ранку да вечара», 1978). Выдаў зб. гумару «Сілівон на дачы» (1958), вершы і апавяданні для дзяцей, паэму-казку «Хто робіць пагоду» (1959).

Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Паўлінка» (1951), «Народны паэт» (1952), «Першыя выпрабаванні» (1960), «Запомні гэты дзень» (1967, разам з А. Куляшовым).

На беларускую мову пераклаў асобныя творы А. Грыбаедава, М. Гогаля, А. Радзішчава, А. Пушкіна, У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі.

Творы

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Улащик Н. Н. Мариинск — Суслово

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (46):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Узвышша»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта