wd wp Пошук:

Максім Андрэевіч Грачыха

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грачыха. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Грачыха (нар. 10 чэрвеня 1993, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера

З 2010 года выступаў за дубль «Віцебска». Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 апынуўся ў асноўным складзе каманды. У 2012—2013 гадах звычайна толькі выхадзіў на замену, а ў першай палове 2014 года ўжо трывала з’яўляўся ў стартавым складзе віцебскага клуба.

Максім застаўся ў «Віцебску» і пасля выхаду ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 мая 2015, выйшаўшы на замену ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:3). Аднак, у мацнейшым дывізіёне замацавацца не здолеў, усяго толькі 6 разоў з’явіўшыся на полі пасля выхаду на замену. У пачатку жніўня 2015 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе футбаліста ў «Слонім» на правах арэнды[2].

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3]. У лютым праходзіў прагляд у «Нафтане», але беспаспяхова[4]. У выніку, папоўніў склад «Оршы»[5], дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Тарпеда»[6]. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда»[7]. Неўзабаве стаў трэніравацца са сталічным «Промнем» і ў красавіку быў заяўлены за клуб на чэмпіянат Беларусі[8]. Выступаў у асноўным за дубль «Промня», у галоўнай камандзе толькі аднойчы выйшаў на поле, і ўжо ў чэрвені 2018 года пакінуў каманду. У жніўні 2018 года зноў далучыўся да «Оршы», дзе стаў асноўным іграком, толькі ў другой палове 2019 года часцей выхадзіў на замену.

У сакавіку 2020 года далучыўся да пінскай «Хвалі»[9], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[10]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену, толькі з кастрычніка стаў трывала гуляць у аснове. У студзені 2022 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з «Хваляй»[11].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльВіцебск272
2011дубльВіцебск277
2012Д2Віцебск140
2013Д2Віцебск101
2014Д2Віцебск191
2015 (1)Д1Віцебск60
2015 (2)Д2Слонім143
2016Д2Орша253
2017Д2Тарпеда272
2018 (1)Д1Прамень10
2018 (2)Д2Орша112
2019Д2Орша231
2020Д2Хваля241
2021Д2Хваля302

Зноскі

  1. Maksim Grechikha // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Слоним” взял в аренду у “Витебска” Максима Гречиху
  3. Павленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают “Витебск”
  4. Малийский форвард Майга прибыл на просмотр в «Нафтан»
  5. Гигевич, Ходневич и еще пять игроков пополнили состав “Орши”
  6. Полузащитник Гречиха подписал трехлетний контракт с минским «Торпедо»
  7. Минское “Торпедо” рассталось с Гречихо
  8. Резервисты добились разгромной победы Архівавана 2 верасня 2019.
  9. Гречиха и Алексиян подписали контракты с «Волной»
  10. Максим Гречиха: и дальше с «Волной»
  11. Максим Гречиха продолжит выступать за «Волну»
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск