wd wp Пошук:

Лісын

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Лісын (в’етн.: Lý Sơn) — востраў у Паўднёва-Кітайскім моры, частка аднайменнага раёна В’етнама. Плошча разам з суседнімі дробнымі астравамі - 9,97 км². Насельніцтва (2005 г.) — 20 033 чал.

Геаграфія і прырода

Востраў Лісын месціцца ў 24 км на ўсход ад узбярэжжа цэнтральнага В’етнама, у 715 км на паўднёвы ўсход ад Ханоя. Даўжыня з захаду на ўсход — 5,36 км. Найбольшая шырыня — 2,5 км. З’яўляецца часткай надводнага вулкана, што сфарміраваўся 25 - 30 млн гадоў таму. На востраве налічваецца 5 кратэраў. Возера ва ўсходняй кальдэры з’яўляюцца крыніцай пітной вады. Паўднёвая частка раўнінная. Лісын славіцца незвычайнымі прыгожымі пейзажамі і ўрадлівымі базальтавымі глебамі.

Лясы і горныя пустэчы займаюць 391 га. Наземная фаўна бедная. Багацейшы жывёльны свет навакольных каралавых рыфаў.

Інфраструктура

Востраў Лісын з’яўляецца асноўнай часткай аднайменнага раёна, куды таксама ўваходзяць дробныя астравы. Тубыльцы аб’яднаны трыма абшчынамі Ань-Вінь, Ан-Хай і Ан-Бінь. На востраве працуе некалькі школ і шпіталь. Дзейнічае сталая паромная пераправа.

Галоўная галіна мясцовай эканомікірыбалоўства. Важную ролю адыгрывае сельская гаспадарка. Астравіцяне вырошчваюць на продаж часнык і цыбулю. Развіваецца турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы В’етнама
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна