wd wp Пошук:

Лілія Васілеўна Камлюк

Лілія Васілеўна Камлюк (нар. 2 лютага 1937, Орша) — беларускі вучоны ў галіне гідраэкалогіі, доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1997), выкладчык кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі біялагічнага факультэта БДУ (з 1997).

Біяграфія

Камлюк Лілія Васілеўна нарадзілася 2 лютага 1937 года ў Оршы.

Пасля заканчэння ў 1959 годзе біялагічнага факультэта БДУ працавала ў Інстытуце Біялогіі АН БССР.

З 1960 па 1963 гады — аспірантка кафедры заалогіі біялагічнага факультэта БДУ, яе навуковым кіраўніком быў вядомы вучоны прафесар Г. Г. Вінберг.

Пасля заканчэння аспірантуры засталася працаваць на кафедры заалогіі на пасадзе асістэнта.

У 1963—1964 гг. — стажор Паляраграфічнага інстытута і Карлавага ўніверсітэта ў Празе (ЧССР).

У 1965 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1968 года працавала на кафедры заалогіі на пасадзе старшага выкладчыка.

У 1972—1979 гг. — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гідрабіялогіі і ўгнаенні сажалак Беларускага навукова-даследчага інстытута рыбнай гаспадаркі.

Са снежня 1979 года — дацэнт кафедры агульнай экалогіі біялагічнага факультэта БДУ, вучонае званне дацэнта прысвоена ў 1981 г.

У 1992 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности функционирования зоопланктонного сообщества экосистем рыбоводных прудов».

З 1992 г. па сённяшні дзень — прафесар кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі біялагічнага факультэта БДУ.

Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1997 г. Чытае студэнтам біялагічнага факультэта лекцыі па курсах «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне», «Методыка выкладання біялогіі», «гідраэкалогіі» і «Глабальная экалогія», кіруе падрыхтоўкай курсавых і дыпломных работ студэнтаў кафедры, на працягу многіх гадоў з’яўляецца членам ДЭК, членам Савета біялагічнага факультэта, з’яўляецца членам журы Рэспубліканскага агляду навуковых студэнцкіх работ па біялогіі.

Вобласць навуковых інтарэсаў

Гідраэкалогія рыбаводных сажалак, а таксама праблемы насычаснасці і выкладання біялогіі ў сярэдняй школе.

Педагагічная дзейнасць

Лілія Васільеўна распрацавала вучэбныя і тыпавыя праграмы па шэрагу курсаў спецыяльнасці «біяэкалогія»; з’яўляецца кіраўніком навуковых праектаў БДУ, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніках навукова-даследчай і вучэбнай працы апублікавала звыш 250 навуковых, навукова-метадычных і вучэбных публікацый.

Прафесар Л. В. Камлюк разам з дацэнтам В. В. Грычыкам прымаюць удзел у вучэбна-метадычным забеспячэнні рэформы біялагічнай адукацыі ў агульнаадукацыйнай школе, працуючы, у прыватнасці, над пытаннямі выяўлення насычанасці школьных біялагічных курсаў, складання навучальных праграм. Л. В. Камлюк выконвае велізарную працу па напісанні падручнікаў для сярэдніх школ і навучальных дапаможнікаў для тых, хто паступае ў ВНУ. Ёю ў сааўтарстве апублікавана 15 вучэбных дапаможнікаў, некаторыя з іх вытрымалі па 8 выданняў.

Л. В. Камлюк — член двух саветаў па абароне дысертацый, трох рэдакцыйных саветаў, член міжнароднага савета па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў галіне даследаванняў водных біярэсурсаў і аквакультур, член экспертнага савета Фонду фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь і савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыі па спецыяльнасцях «гідрабіялогіі», «Заалогія», «Экалогія» і шэрагу іншых саветаў. Ветэран працы.

Навуковая дзейнасць

Л. В. Камлюк даследавала структурныя і функцыянальныя змены ў згуртаванні зоапланктона двух вадасховішчаў г. Мінска (Дразды і Чыжоўскага), якія знаходзяцца пад уплывам комплекснага антрапагеннага ўздзеяння на ўваходзе і выхадзе з горада. Даследавала сімбіёфауну двухстворкавых малюскаў Dreissena polymorpha, арэал якой інтэнсіўна пашыраецца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Работы па вывучэнні біяразнастайнасці водарасцей, якія ахопліваюць відавую, біятыпічную і структурна-функцыянальную разнастайнасць водарасцевых згуртаванняў перыфітону, фітапланктону, мікрафітабентасу, метафітону, нейстону вядуцца на рознатыповых экасістэмах: азёрах, рэках, сажалках, каналах, меліярацыйных сістэмах, пачата вывучэнне альгафлоры балот[1].

Узнагароды

У 2012 годзе за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць удастоена ганаровага звання «Заслуженный работник Белорусского государственного университета».

Асноўныя працы

  1. Камлюк Л. В. Общие тенденции в формировании структурной и функциональной организации планктонного комплекса экосистемы рыбоводных прудов разной степени интенсификации.// Сб. “Пресноводная аквакультура в Центральной и Восточной Европе: достижения и перспективы. Матер. Междунар. научно-практич. конферен. 18-21 сентября 2000 г. г. Киев, С. 88-91.
  2. L.V. Kamlyuk. Zasady funkcjonowania kompleksu planktonowego stawow z allochtonicznym typem chowu ryb. Rybactwo, Olsztyn, 2003, p.91-95
  3. Н. А. Лемеза, Л. В. Камлюк, Н. Д. Лисов Биология для поступающих в ВУЗы. Мн.:Юнипресс, 2003. 623 с.
  4. Е. С. Шалапенок, Л. В. Камлюк, Н. Д. Лисов Тесты по биологии для поступающих в ВУЗы. М.: Айрис-пресс, 2003. — 350 с.
  5. Н. А. Лемеза, Л. В. Камлюк, Н. Д. Лисов. Биология в вопросах и ответах. Справочник для учителей и абитуриентов. 7-е издание, испр. и доп. — М.: Айрис-пресс, 2004.
  6. Камлюк Л. В. Глобальная экология / уч. пособие, Минск: БГУ, 2004.(Содержание)
  7. Камлюк Л. В. Биосфера — живая оболочка планеты. / Біялогія: праблемы выкладання. Минск, 2006. № 3. — С.3-50.
  8. Камлюк Л. В. Механизмы защиты организма человека. / Біялогія: праблемы выкладання. Минск, 2008. № 2. — С.13-18.
  9. Камлюк Л. В. Болезни человека. / Біялогія: праблемы выкладання. Минск, 2008. № 3. — С.13-23.
  10. Камлюк Л. В. Выход сеголетков карпа из зимовки — фактор повышения экономической эффективности рыбоводства // Материалы 2-й международной научно-практической конференции «Устойчивое развитие экономики: состояние, проблемы, перспективы», — Пинск, 15-17 апреля 2008. — С.27-30.
  11. Камлюк Л. В. Сезонная динамика доли кормового зоопланктона в карповых прудах с разной плотностью выращивания // Вопросы рыбного хозяйства Беларуси. Сб. научных трудов. — Мн.: 2008, вып. 24. — С.91-93.
  12. Камлюк Л. В. Особенности развития естественных кормовых ресурсов и использования их карпом в прудах с экстремальными гидрохимическими условиями // Вестник Полесского государственного университета, 2009. — № 1. С. 3-6.
  13. Камлюк Л. В. Поведение как результат эволюции // Біялогія: праблемы выкладання, 2009. — № 2. С. 15-21.(Полный текст)
  14. Камлюк Л. В. Общественное поведение животных и человека / Біялогія: праблемы выкладання. Минск, 2009. № 3. — С. 3-8. (Полный текст)
  15. Камлюк Л. В. Биология 10 класс. Учебное пособие для учащихся. Серия «Готовим домащние задания» — Минск: Юнипресс , 2010. — 144.
  16. Камлюк Л. В. Биология 7 класс. Серия «Готовим домашнее задания»,- Минск: Юнипресс, 2010.- 112 с.
  17. Камлюк Л. В., Шалапенок Е. С. Биология: учебное пособие для 8-го класса общеобразовательных учреждений с рус. яз. обучения. — 3-е издание, дополненное.- Минск: Народная асвета, 2010. — 222с.
  18. Камлюк Л. В., Шалапёнак А. С. Біялогія: вучэбны дапаможнік для 8-га класа агульнаадукац. устаноў з бел. мов. навучэння.- 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222с.

Зноскі

  1. Гричик, В. В. Камлюк, Л. В. Куликов, Я. К. Еремова, Н. Г. Макаревич, Т. А. Семенюк, Г. А. Мастицкий, С. Э. Минец, М. Л. Барановский, К. В. Гаевский, Е. Е. Немчинов, М. Ю. Савич, И. В. Сандаков, С. Б. Сахвон, В. В. Биологическое разнообразие водных и наземных экосистем как объект исследования кафедры общей экологии и методики преподавания биологии (рус.) // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 2, Химия. Биология. География : журнал. — БГУ, 2006. — Октябрь (№ 3). — С. 34-39.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Эколагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Эколагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»