wd wp Пошук:

Дрэйсена рачная

Дрэйсена рачная[1] (Dreissena polymorpha) — шырока распаўсюджаны від двухстворкавых малюскаў, які жыве ў прэсных і саланаватых водах. Маюць зялёную або жаўтаватую ракавіну, характэрнай трохвугольнай формы, з малюнкам з папярочных або зігзагападобных карычневых палос. Даўжыня ракавіны дарослага малюска — 4-5 см. Дарослыя малюскі сілкуюцца і дыхаюць, прапускаючы ваду праз жабры ў мантыйнай паражніне. У Беларусі сустрракаюцца ў Прыпяці і Нёмане.

Зноскі

  1. Напісанне Дрэйсена рачная ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.235
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Двухстворкавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта