wd wp Пошук:

Люкташ

Лю́кташвозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Выдрыца, за 8 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы.

Плошча паверхні возера 0,31 км², даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя 1,2 м. Об’ём вады ў возеры 0,37 млн. м³. Плошча вадазбору 1,87 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—7 да 10—15 метраў, спадзістыя. Берагі нізкія (да 0,2 м), у паўднёва-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках возера сплавінныя. У асобных месцах берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Вакол возера забалочаная і ўкрытая хмызняком пойма шырынёй 50—250 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем.

Возера Люкташ эўтрофнае, слабапраточнае. Цалкам зарастае (эладэя, рдзесты, разак, харавыя водарасці і інш.). З возера выцякае ручай у раку Выдрыца.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, гусцяра, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Непадалёку ад возера праходзіць аўтамабільная дарога Р46 (ЛепельПолацк — граніца Расійскай Федэрацыі).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці