wd wp Пошук:

Людміла Фёдараўна Хейдарава

Людміла Фёдараўна Хейда́рава (Псеўданімы: Людміла Паўлікава, Людміла Паўлікава-Хейдарава, Ялізава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і рабочага і настаўніцы. Скончыла факультэт прыкладной матэматыкі БДУ (1974). З 1974 г. працавала ў НДІ электронна-вылічальных машын у Мінску, з 1980 года — вядучы канструктар у Беларускім навукова-даследчым і праектна-тэхналагічным інстытуце арганізацыі і кіравання будаўніцтвам Дзяржбуда БССР, з 1985 года — вядучы інжынер Мінскага навукова-даследчага прыборабудаўнічага інстытуце. У 1987—1997 г. на Беларускім тэлебачанні, з 1987 года — старшы рэдактар, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.

Творчасць

Дэбютавала вершамі ў 1980 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Адведзіны рамонкавай паляны» (1985), «Тваё святло» (1988), філасофска-драматычнай паэмы-казкі «Можна і Нельга» (1988),  «Купанне ў росах» (1993) — усе выйшлі пад псеўданімам Людміла, пад псеўданімам Людміла Паўлікава-Хейдарава— зборнікі паэзіі, «Плач па анёлу» (2004), філасофская кніга іцзін-секстэтаў «Вечаровае веча» (2009, фрагменты ў час. «Маладосць», 2018, час. «Дзеяслоў»), «Прыступкі да Храма Святога Духа» (2017), пад прозвішчам Хейдарава выйшла кніга апавяданняў «Дарт» (2002), раман-фэнтэзі «Князёўна Дарута, або Чалапвечая кроў ліпучая» (2021). У перыядычным друку — зборнік «Дзень паэзіі», часопісы «Маладосць», «Полымя», «Беларусь», «Вожык», «Работніца і сялянка», рэспубліканскіх газетах публікуе апавяданні, навелы.

У паэтычных творах філасофскі роздум, гісторыка-патрыятычная і любоўная лірыка, тэмы прыроды і вытокаў чалавечага духу. У празаічных творах пісьменніца на прыкладзе сваіх літаратурных герояў даследуе чалавечыя характары і зносіны ў розных абставінах жыцця і часу, аўтарскай пазіцыі часам уласціва дабрадушная іронія.

Пераклала з рускай на беларускую асобныя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, Г. Ахматавай, М. Валошына, Б. Пастэрнака, М. Цвятаевай, В. Мандэльштама, з літоўскай, украінскай, польскай, рускай творы сучасных паэтаў.

Узнагароды

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (1996) за прынцыповасць і майстэрства ў асвятленні сучасных праблем Беларусі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі часопіса «Дзеяслоў» Залаты апостраф за лепшую публікацыю ў намінацыі «Проза» (2021)

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ялізаве
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
Катэгорыя·Перакладчыкі з літоўскай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі