wd wp Пошук:

Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ

Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ — факультэт Беларускага джяржаўнага ўніверсітэта, пачаў дзейнічаць у 1970 годзе, на сённяшні момант знаходзіцца ў будынку галоўнага корпуса БДУ і рыхтуе спецыялістаў па шасці спецыяльнасцях: інфарматыка, прыкладная матэматыка, эканамічная кібернетыка, актуарная матэматыка, камп’ютарная бяспека, прыкладная інфарматыка.

Гісторыя

Факультэт быў адкрыты ў адпаведнасці з загадам рэктара ўніверсітэта А. Н. Сеўчанкі і пачаў сваю дзейнасць 1 красавіка 1970 года на базе трох кафедраў: вылічальнай матэматыкі, прыкладной матэматыкі, дыференцыяльных ураўненняў. Спачатку факультэт называўся факультэт прыкладной матэматыкі і толькі ў 1993 годзе атрымаў сучасную назву.

Структура

На факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі працуе 11 кафедраў і 7 дзяржбюджэтных навукова-даследчых лабараторый, акрамя гэтага пад навуковым кіраўніцтвам кафедры матэматычнага мадэлявання і аналізу даных пры факультэце працуе Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі, а таксама Навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр камп’ютарнага мадэлявання» БДУ.

Кафедры

Навукова-даследчыя лабараторыі

На базе ФПМІ створаныя і працуюць у цесным супрацоўніцтве з ім Установы БДУ: Адмысловы факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій, Факультэт падвышэння кваліфікацыі па прыкладной матэматыцы і ЭВМ, Нацыянальны НДІ прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі, Цэнтр камп’ютарнага мадэлявання, Цэнтр інтэлектуальных камп’ютарных сістэм.

Вучэбныя лабараторыі

Спецыяльнасці факультэта

Дэканы ФПМІ

Зноскі

  1. Деканом факультета прикладной математики и информатики назначен профессор, доктор технических наук, НЕДЗЬВЕДЬ Александр Михайлович(руск.) . ФПМИ БГУ (17 лютага 2020). Праверана 18 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Інфармацыйныя факультэты
1970 год у Мінску
Вікіпедыя:Факультэты без геаграфічных каардынат
Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1970 годзе
Матэматычныя факультэты
Факультэты паводле алфавіта