wd wp Пошук:

Людміла Фёдараўна Андзілеўка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андзілеўка.

Людміла Фёдараўна Андзілеўка (нар. 13 лютага 1958, Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца, празаік, мастачка ў жанры наіў.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і рабочых. Вучылася ў Глыбоцкай школе № 1. У 1973—1977 гадах вучылася ў Наваполацку ў музычным вучылішчы, у 1984—1989 — у Інстытуце культуры ў Мінску. У 1977—2007 гадах працавала ў дзіцячай музычнай школе гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці — выкладчыкам, дырэктарам школы, кіраўніком аркестра баянаў.

Творчасць

Дэбютавала падборкай апавяданняў «Абразкі» («ЛіМ», 4.3.1994, з прадмовай Юрася Свіркі). Друкавалася ў рэспубліканскіх выданнях: «Маладосць», «ЛіМ», «Беларусь», «Нёман» і іншых. Першая кніга прозы «Проста ноч на дварэ» (1998) мела шмат водгукаў у друку («ЛіМ» за 5.3.1999 Лявона Юрчыка, «Беларусь» 1999 Янкі Сіпакова; Радыё «Свабода» «Кнігі для дарожнага чытва» Таццяны Барысік і іншых).

У 2002 годзе прынята ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Таксама аўтарка кніг прозы «Гэта ты» (2013; мела водгукі, у т.л. на Радыё «Свабода» у 2014 Таццяны Барысік), «Паляванне на музу» (2015), кнігі для дзяцей і дарослых «Ключ у боціку» (2017), кнігі апавяданняў «Няхай выбачае юнацтва» («Кнігазбор», 2020), кнігі апавяданняў, кінасцэнарыя кароткаметражнага фільма, лібрэта оперы памяці Язэпа Драздовіча «Эфект плацэба» (2022).

Таксама Людміла Андзілеўка з 1989 года стварае жывапісныя работы ў жанры наіў. Удзельніца раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, у т.л. у Маскоўскім музей наіўнага мастацтва (2007), «Фэстнаіў» (Масква, 2010), у Ульянаўску, Волагдзе, Пскове. Удзельніца фестываляў народнай творчасці, з гэтай нагоды з’яўляліся водгукі ў друку («Мастацтва», 2009, Людміла Вакар; «Райскі сад» у «Мастацтва insita», 2013, Людміла Вакар). У красавіку 2018 года адбылася персанальная выстава ў Палацы культуры ветэранаў (Мінск) пад назвай «Ахвярам Чарнобыля прысвячаецца».

12.02.2020 года Навукова-метадычная Рада Міністэрства культуры Беларусі надала інсітнаму мастацтву Віцебшчыны статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Шыфр дзяржаўнага спіса 23БК000140, Пратакол № 04/01-02/2. Прозвішча Л. Ф. Андзілеўка ўнесена ў апісанне ідэнтыфікацыі элемента (як носьбіт) Пастановай Міністэрства культуры ад 20.02.2020 РБ № 15[1].

Зноскі

  1. Інвентар НКС > Традыцыйныя рамёствы > Iнсітны жывапіс

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбокім
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы да фарматавання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта