wd wp Пошук:

Таццяна Іванаўна Барысік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысік. Таццяна Іванаўна Барысік (нар. 18 жніўня 1977, Магілёў) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія

Скончыла факультэт дашкольнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999). Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў. Цяпер жыве і працуе ў Магілёве[1]. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць

Аўтар самвыдатаўскага зборніка паэзіі «Гаркну ў бліскучы мацюгальнік» (Асіповічы, 2003), зборніка апавяданняў «Жанчына і леапард» (2014). Вершы, фельетоны, нарысы і апавяданні друкаваліся ў зборніку «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (Логвінаў, 2007), часопісах «Першацвет», «ARCHE», газетах «Наша Ніва», «Навінкі» і інш.

Удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў «Дэбют», а таксама ў з’ездзе маладых літаратараў у Іслачы (1999).

Прызнанне

Лаўрэатка 2-й Прэміі Ежы Гедройца-2015 за кнігу «Жанчына і леапард». Таксама з кнігай «Жанчына і леапард» трапіла ў шорт-ліст прэміі «Гліняны Вялес» за 2014 год.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Дынько А. Таццяна Барысік: «Цяпер адзежы багата…»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў