wd wp Пошук:

Юрась Свірка

На Першамайскай дэманстраціі. Янка Сіпакоў, Іван Навуменка, Ніна Маеўская, Барыс Сачанка, Юрась Свірка. 1958 год.

Юрась (Юрый Мікалаевіч) Свірка (псеўд. Банадысь Кастрыца, Гарчыца; 6 мая 1933, в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 31 жніўня 2010) — беларускі паэт.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1953 скончыў Бягомльскую сярэднюю школу[1] , у 1959 аддзяленне журналістыкі БДУ. Некалькі месяцаў працаваў стылістам у часопісе «Камуніст Беларусі». У 1959—61 г. літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з 1961 старшы рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. 3 1975 загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1961).

Творчасць

Першы верш Ю. Свіркі «Новы крок» надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» (1952). Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» (1959) шырока абмяркоўваўся ў крытыцы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар’е блакіту» (1986), «Шлях да сябе» (1986, на рускай мове), «Кружка з пясчаным дном» (1990). Малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць змест паэтычных кніг.

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, А. А. Фета, Ф. Цютчава, Б. Пастарнака, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Браўна, Я. Смелякова, М. Луконіна(руск.) бел., М. Дудзіна(руск.) бел., А. Жыгуліна(руск.) бел., вершы ўкраінскіх, літоўскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азербайджанскіх, армянскіх, узбекскіх, татарскіх, асецінскіх, чувашскіх паэтаў.

Многія яго творы перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, грузінскую, таджыкскую, польскую, англійскую мовы.

Песні на яго вершы напісалі М. Аладаў, Э. Зарыцкі, В. Кандрасюк, М. Наско, Ю. Семяняка і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР. Літаратурная прэмія імя А. Куляшова (1993, за зборнік паэзіі «Узаемнасць»).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Беларускія пісьменнікі (1917—1990)…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Нарадзіліся 6 мая
Паэты Беларусі
Перакладчыкі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Памерлі ў 2010 годзе
Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Памерлі 31 жніўня
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Нарадзіліся ў Беларусі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Нарадзіліся ў 1933 годзе
Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Беларускамоўныя паэты
Асобы
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў