wd wp Пошук:

Людміла Аляксандраўна Вільчко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вільчко. Людміла Аляксандраўна Вільчко (руск.: Людмила Александровна Вильчко; нар. 21 студзеня 1935, г. Свярдлоўск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1958 годзе архітэктурнае аддзяленне будфака Уральскага політэхнічнага інстытута імя С. М. Кірава. Удзельніца выстаўкі рысункаў да V кангрэсу Міжнароднага Саюза архітэктараў у 1958 годзе[1].

У 19581959 гадах працавала сарэйшым архітэктарам у інстытуце Цюменьпраект у Свярдлоўску, у 19591960 гадах інжынерам-архітэктарам ва Уралэнергамантажы. У 19601961 гадах у Гродзенскім Аблпраекце, старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар АКМ[1].

У 19691971 і 19711973 гадах дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў[1].

У Саюзе архітэктараў БССР з 1971 года. У 19711975 гадах у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, начальнік АПМ; З 1975 года у Гроднаграмадзянпраекце, галоўны архітэктар праектаў АКМ-1, у 19791988 гадах у АКМ-3. З 1988 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Свярдлоўскчыгунпраект». З таго ж года ў Свярдлоўскім аддзяленні Саюза архітэктараў[1].

Жыве ў Гродне[1].

Творчасць

Усяго выканана праектаў больш за 30, з іх у суаўтарстве — 5, аўтарскіх — 18 і ў якасці кіраўніка (ГАП) — 8[1].

Асноўныя працы: генпланы г.п. Бярозаўка Лідскага, Любча Навагрудскага, Жалудок Шчучынскага, Наваельня Дзятлаўскага раёнаў, ПДП цэнтра, генплан жылога раёна «Тэкстыльшчык» у Слоніме[2], 9-павярховы жылы дом з крамай і атэлье па вул. Горкага (1965), мікрараён «Пярэселка-4» (1967)[1], абласная бальніца (1965) і рэканструкцыя 1-й гарадской бальніцы (1978), 9-павярховы жылы дом з будбанкам з канторай Будбанка (1972), гасцініца «Беларусь» (1965, перапрацоўка тыпавога праекта)[2], будынак дарожна-будаўнічага трэста (1980)[1], рэдакцыйна-выдавецкі корпус газеты «Гродзенская праўда» (1982), кінатэатр «Кастрычнік» па вул. Паповіча (1983) у Гродне, піянерлагер ва ўрочышчы Пышкі пад Гроднам (1976)[2]; дом гасцінічнага тыпу ў г. Смаргоні (1978)[1]; у аўтарскім калектыве: жылы дом па вул. Белуша ў Гродне (1982), мікрараён па вул. Лумумбы (цяпер Брэсцкая) ў г. Слоніме (19791981, будаўніцтва ў 19831986), пас. Дубровіца, Страдубка, Перасвятое Гомельскай вобласці (1986)[2].

Конкурсныя працы: Дом грамадзянскіх абрадаў у Гродне (закрыты, 1970, II прэмія); рэканструкцыя млына на р. Ласасянка пад рэстаран (унутраны, 1977, I месца)[1].

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Яўгенам Вільчко.

Узнагароды

Узнагароджана медалямі да 60-годдзя Кастрычніка, «3а доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»; Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Вильчко Людмила Александровна
  2. 1 2 3 4 Вильчко Людмила Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі УДТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Екацярынбургу
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў