Любі́шчыцы[1] (трансліт.: Liubiščycy, руск.: Любищицы) — аграгарадок у Беларусі, у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Яглевіцкага сельсавета.
Да 9 жніўня 2022 года Любішчыцы ўваходзілі ў склад і з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Любішчыцкага сельсавета[2].
Знаходзіцца за 7 кіламетраў у напрамку на паўночны ўсход ад горада Івацэвічы, за 143 км ад Брэста[3].
Праз аграгарадок працякае рака Руднянка, праходзіць рэспубліканская аўтадарога Стоўбцы — Івацэвічы — Кобрын Р2. Па паўночна-заходняй ваколіцы праходзіць чыгунка Мінск — Брэст.