wd wp Пошук:

Любішчыцкі сельсавет

Любі́шчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Любішчыцы.

Колькасць двароў — 799, колькасць жыхароў — 1749.

Старшыня — Варановіч Мікалай Анатолевіч[1], кіраўнік спраў — Осіпік Галіна Мікалаеўна[1].

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 9 жніўня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Яглевіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1747 чалавек[3], з іх 93,9 % — беларусы, 3,8 % — рускія[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: аграгарадок Любішчыцы, вёскі Панкі, Плехава і пасёлак Майск.

Зноскі

  1. 1 2 Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе