wd wp Пошук:

Руднянка

Рудня́нкарака ў Беларусі, у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці і Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Грыўда (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 19 км[1]. Плошча вадазбору 110 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заводны Лес Слонімскага раёна, цячэ сярод лесу, участкамі пойма забалочаная. Упадае ў Грыўду ў напрамку на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Любішчыцы Івацэвіцкага раёна. У сярэднім і ніжнім цячэнні каналізаваная. Асноўны прыток — рака Цулакоўка (справа). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Слонімскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Прытокі Грыўды
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак