wd wp Пошук:

Лукаш Падольскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лукаш Падольскі, таксама Лукас Падольскі (праз нямецкае вымаўленне) (ням.: Lukas Podolski, польск.: Łukasz Podolski; нар. 4 чэрвеня 1985, Глівіцы, Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжання, нападнік польскага клуба «Гурнік» з Забжэ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Раннія гады

Лукас Падольскі нарадзіўся на тэрыторыі былой Верхняй Сілезіі, у спартыўнай сям’і Крысціны і Вальдэмара Падольскіх. яго маці выступала за жаночую зборную Польшчы па гандболе, а бацька быў прафесійным футбалістам, у складзе клуба «Шамберкі» з горада Бытама ў 1980 годзе ў станавіўся чэмпіёнам Польшчы. У 1987 годзе сям’я вырашыла эміграваць у Заходнюю Германію ў якасці этнічных немцаў[6]. Лукас рос у Берггайме, а пазней у Пульгайме — невялікіх гарадах каля Кёльна.

Клубная кар’ера

Вяртанне ў «Кёльн»

Улетку 2009 года Падольскі вярнуўся ў «Кёльн», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[7][8]. У свой час Лукас пасля чэмпіянату свету 2006 года перайшоў з «Кёльна» у мюнхенскую «Баварыю», але ў новай камандзе ў Падольскі не занадта заладзілася. Акрамя таго, зыходу Лукаса з «Баварыі» паспрыяла рашэнне кіраўніцтва клуба летам набыць харвацкага нападніка «Гамбурга» Івіцу Оліча.

«Арсенал»

30 красавіка 2012 года было абвешчана, што Падольскі ў летні трансферны час пяройдзе ў лонданскі «Арсенал», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[9].

«Інтэрнацыянале»

5 студзеня 2015 года Падольскі быў аддадзены ў арэнду міланскаму «Інтэру» тэрмінам на паўгады з правам далейшага выкупу. Ужо на наступны дзень ігрок быў заяўлены на матч супраць турынскага «Ювентуса» і выйшаў на пляцоўку ў другім тайме. Гульня скончылася ўнічыю з лікам 1:1.

За паўгады ў «Інтэры» здолеў забіць толькі адзін гол, і ўлетку 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Арсенал». Аднак, Арсен Венгер, хоць і быў гатовы пакінуць нападніка ў камандзе, не бачыў яго ў асноўным складзе. Таму Лукаш стаў шукаць новы клуб.

«Галатасарай»

4 ліпеня 2015 года Падольскі афіцыйна стаў іграком турэцкага «Галатасарая», падпісаўшы трохгадовы кантракт[10]. У 2016 годзе разам з «Галатасараем» выйграў Кубак Турцыі, забіўшы адзіны мяч у фінальным матчы з «Фенербахчэ» (1:0).

«Вісэл Кобэ»

У чэрвені 2017 года перайшоў у японскі клуб «Вісэл Кобэ»[11]. 1 студзеня 2020 года ў фінальным матчы з «Касіма Антлерс» дапамог «Вісэл Кобэ» выйграць яго першы трафей у гісторыі — Кубак Імператара.

«Антальяспор»

У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Вісэл Кобэ»[12] і неўзабаве далучыўся да турэцкага «Антальяспора»[13].

«Гурнік»

У ліпені 2021 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Гурніка» з Забжэ, падпісаўшы аднагадовы кантракт[14].

Зборная

У канцы сезона 2003/04 «Кёльн» выбыў з Бундэслігі, аднак гульня Падольскага настолькі ўразіла трэнера галоўнай нямецкай зборнай Рудзі Фёлера, што той запрасіў яго ў сваю каманду. Дэбют форварда ў зборнай Германіі адбыўся 6 чэрвеня 2004 года ў Кайзерслаўтэрне ў матчы супраць зборнай Венгрыі, Падольскі выйшаў на замену ў самым канцы гульні.

Разам са зборнай прыняў удзел у чатырох чэмпіянатах Еўропы і трох чэмпіянатах свету, стаў чэмпіёнам свету ў 2014 годзе. 22 сакавіка 2017 года згуляў свой развітальны матч за зборную, дзе забіў гол у браму Англіі (1:0)[15].

Дасягненні

Клубныя

«Баварыя»:

«Арсенал»:

«Галатасарай»:

«Вісэл Кобэ»:

Міжнародныя

Германія:

Зноскі

  1. Germany06.ru: Лукас Падольскі
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #131730800 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. http://www.transfermarkt.co.uk/lukas-podolski/profil/spieler/15185
  4. National-Football-Teams.com
  5. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  6. Lukas Podolski Архівавана 27 ліпеня 2011.. gfdb.com
  7. «Бавария» подтвердила переход Подольски в «Кельн»
  8. Подольски вернется в «Кельн» летом
  9. Lukas Podolski wechselt — Zur Saison 2012|2013 zum FC Arsenal. fc-koeln.de
  10. «Галатасарай» объявил о переходе Подольски. by.tribuna.com
  11. Подольски перешел в японский клуб «Виссел Кобе». by.tribuna.com
  12. Подольски ушел из «Виссел Кобе». by.tribuna.com
  13. Подольски перешел в «Антальяспор». by.tribuna.com
  14. Футбол. Чемпион мира Лукас Подольски перешел в польский “Гурник” из Забже. pressball.by
  15. Подольски завершил карьеру в сборной Германии, став 3-м игроком по голам и матчам. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Вісэл Кобэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Кёльн II
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Антальяспор
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Ігракі ФК Галатасарай
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 чэрвеня
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Кёльн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глівіцах
Катэгорыя·Ігракі ФК Гурнік Забжэ
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы