wd wp Пошук:

Лукас Пакета

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лукас Талентыну Каэлью ды Ліма (парт.: Lucas Tolentino Coelho de Lima), больш вядомы як Лу́кас Пакета́ (парт.: Lucas Paquetá; нар. 27 жніўня 1997 года) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца англійскага клуба «Вест Хэм Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Бразіліі. Мянушка футбаліста паходзіць ад назвы вострава, у ваколіцах якога бразілец гадаваўся[3].

Клубная кар’ера

«Фламенгу»

Пакета ў кашулі «Фламенгу».

Займацца футболам пачаў у акадэміі клуба «Фламенгу», да якога далучыўся ў веку 10 гадоў. Ужо ў 15 гадоў лічыўся адным з самых тэхнічна даравітым футбалістам свайго ўзросту. У сакавіку 2016 года Пакета далучыўся да складу прафесійнай каманды клуба, склаўшы дагавор да 2020 года[4]. Дэбют спартсмена адбыўся 5 сакавіка 2016 года, калі Лукас выйшаў у пачатковым складзе ў матчы Лігі Карыёка ў матчы супраць «Бангу» з лікам 3:1[5]. Свой першы гол у прафесійнай кар’еры забіў 19 лютага 2017 года ў пераможным матчы супраць «Волты-Рэдонды» (4:0). Віднымі трапленнямі ў браму іграка былі галы ў фінале Кубка Бразіліі 2017 года супраць «Крузейру» і ў фінале Паўднёваамерыканскага кубка 2017 года супраць аргенцінскага «Індэпенд’ентэ». Абодва матчы скончыліся ўнічыю 1:1, але ў выніку двойчы клуб станавіўся толькі другім.

«Мілан»

10 кастрычніка 2018 года інфармацыйныя агенцтвы ва ўсёй Бразіліі і Італіі паведамілі, што паводле ўзгодненага дагавора Пакета за 35 мільёнаў еўра далучыўся да складу італьянскага «Мілана». Клуб з Апенінаў апярэдзіў у барацьбе за іграка французскі «Пары Сен-Жэрмен». 12 студзеня 2019 года футбаліст дэбютаваў у складзе клуба, правёўшы на пляцоўцы 85 хвілін матча супраць «Сампдорыі» (2:0) ў розыгрышу Кубка Італіі. Спачатку ігрок часта выходзіў на пляцоўку і нават здабыў галявы асістэнцкі пункт у матчы супраць «Ромы» 3 лютага 2019 года і гол у матчы супраць «Кальяры» праз тыдзень 10 лютага. У наступным, і ў асаблівасці ў наступным сезоне 2019/20 Пакета ўжо меў няшмат гульнявога часу, а канчатак сезона наогул правёў на лаўцы запасных.

«Алімпік Ліён»

30 верасня 2020 года французскі клуб «Алімпік» з Ліёна абвясціў аб набыцці Пакеты, склаўшы з іграком пяцігадовы кантракт за 20 мільёнаў еўра[6]. У новым клубе ігрок атрымаў новы подых і сезон 2021/22 паўабаронца скончыў у статусе найлепшага замежнага іграка чэмпіянату Францыі. Папярэдні сезон быў такім жа паспяховым, гэта значыць у кожны з двух сезонаў бразілец адзначаўся 9 разоў у матчах Лігі 1.

«Вест Хэм Юнайтэд»

29 жніўня 2022 года англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» абвясціў пра пераход іграка ў склад клуба за рэкордную для англічанін суму, якую, аднак, не абвясцілі[7]. Мяркуецца, што было выдаткавана больш за 50 мільёнаў фунтаў[8]. 31 жніўня паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клуба ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Тотэнхэм Хотспур» (1:1)[9].

Міжнародная кар’ера

Ігрок пачаў прыцягвацца яшчэ да юнацкай і моладзевай зборных Бразіліі. У 2018 годзе быў уключаны ў пашыраны спіс зборнай Бразіліі на чэмпіянат свету 2018, але ў выніку ў фінальны спіс не трапіў. Ужо па сканчэнні чэмпіянату свету быў выкліканы ў склад зборнай на матчы супраць зборных ЗША і Сальвадора[10]. 7 верасня дэбютаваў у нацыянальнай камандзе, замяніўшы на 71-й хвіліне Філіпі Каўтынью, у матчы супраць зборнай ЗША[11]. Свой першы гол у колерах Бразіліі адправіў у браму зборнай Панамы ў таварыскім матчы, які ладзіўся 23 сакавіка 2019 года. У маі 2019 года стала вядома, што Пакета возьме ўдзел у сваім першым афіцыйным турніры — Кубку Амерыкі 2019. 6 ліпеня 2021 года адзначыўся голам у браму зборнай Перу ў паўфінале Кубка Амерыкі 2021[12].

Дасягненні

«Фламенгу»:

Бразілія:

Зноскі

  1. Lucas Paquetá // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. LUCAS PAQUETA tolentino coelho lima // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. «6 Things Fans Need to Know About Expected New AC Milan Signing Lucas Paqueta». 90min.
  4. «Destaque no título da Copinha, Lucas Paquetá renova com o Flamengo». Gazeta Esportiva.
  5. «Base decide, Muralha pega pênalti, e Fla vence Bangu de virada por 3 a 1». Globo Esporte.
  6. «Lucas Paquetá joins OL on a five year contract». OL.
  7. «Paqueta signs for West Ham United». West Ham United.
  8. «West Ham sign Lyon’s Paqueta for club record fee». BBC Sport.
  9. «West Ham 1-1 Tottenham: Paqueta makes Hammers debut in London derby draw». Football365.
  10. «Tite convoca Seleção com Paquetá, Pedro, Dedé e Everton para amistosos». globoesporte.
  11. «Usa v Brazil — match report». The Guardian.
  12. «Copa America 2021: Brazil 1-0 Peru Post-Match Analysis». Football Express.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ігракі ФК Фламенгу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе