wd wp Пошук:

ФК Фламенгу

«Фламе́нгу» (парт.: Clube de Regatas do Flamengo) — бразільскі футбольны клуб з горада Рыа-дэ-Жанэйра. Быў заснаваны ў 1895 годзе як вяслярскі клуб і згуляў свой першы афіцыйны матч у 1912 годзе. Традыцыйнымі для «Фламенгу» з’яўляюцца чырвона-чорныя паласатыя кашулі з белымі шортамі, а таксама чырвона-чорныя паласатыя шкарпэткі. Свае хатнія матчы «Фламенгу», як правіла, праводзіць на стадыёне «Маракана», які таксама з’яўляецца нацыянальным стадыёнам зборнай Бразіліі. «Фламенгу» зарэкамэндаваў сябе як адзін з самых паспяховых спартыўных клубаў Бразіліі ў XX стагоддзі, атрымаўшы шэраг перамог у Лізе Карыёка, галоўным спаборніцтве штата Рыа-дэ-Жанэйра. Пасля стварэння чэмпіянату Бразіліі ў 1959 годзе «Фламенгу» працягваў паспяховыя выступы, не толькі на ўзроўні штата, але і на нацыянальным узроўні. У 1981, 2019 і 2022 гадах клуб станавіўся пераможцам Кубка Лібертадорэс, галоўнага клубнага першынства Паўднёвай Амерыкі. У 1981 годзе «Фламенгу» стаў уладальнікам Міжкантынентальнага кубка, калі з буйным лікам атрымаў перамогу над англійскім «Ліверпулам» (3:0). Галоўную ролю ў той перамозе згуляў легендарны ігрок клуба Зіку. Прынцыповымі сапернікамі клуба з’яўляюцца іншыя клубы з Рыа-дэ-Жанэйра, як то «Флуміненсі», «Батафогу» і «Васка да Гама».

«Фламенгу» з’яўляецца самым папулярным клубам у Бразіліі, які налічвае больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў на 2018 год[2]. Станам на 2017 год «Фламенгу» быў самым заможным футбольным клубам Бразіліі з гадавым прыбыткам у 163,04 млн еўра[3], а ацэначны кошт клуба складаў больш за 425,21 млн еўра[4].

Дасягненні

1980, 1982, 1983, 1992, 2009, 2019, 2020

1990, 2006, 2013, 2022

2020, 2021

1914, 1915, 1920, 1921, 1925, 1927, 1939, 1942, 1943, 1944, 1953, 1954, 1955, 1963, 1965, 1972, 1974, 1978, 1979 (адмысловы), 1979, 1981, 1986, 1991, 1996, 1999, 2000, 2001, 2004, 2007, 2008, 2009, 2011, 2014, 2017, 2019, 2020, 2021

1961

1981, 2019, 2022

1981

2020

1999 Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Бразілія Бр Дыегу Алвіс 1985
2 Уругвай Аб Гільерма Варэла 1993
3 Бразілія Аб Радрыгу Каю 1993
4 Бразілія Аб Леу Перэйра 1996
5 Чылі ПА Эрык Пульгар 1994
6 Бразілія Аб Айртан Лукас 1997
7 Бразілія ПА Эвертан Рыбейру Капітан каманды 1989
8 Бразілія ПА Т’ягу Мая 1997
9 Бразілія Нап Габрыел Барбоса 1996
10 Бразілія ПА Дыегу 1985
11 Бразілія Нап Эвертан 1996
14 Уругвай ПА Джорджыян Дэ Араскаэта 1994
15 Бразілія Аб Фабрысіу Бруну 1996
16 Бразілія Аб Філіпі Луіс 1985
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Бразілія Бр Адэрбар Сантус 1990
21 Бразілія Нап Педру 1997
22 Бразілія Аб Радыней 1992
23 Бразілія Аб Давід Луіс 1987
25 Бразілія Бр Матэус Кунья 2001
27 Бразілія Нап Бруну Энрыкі 1990
29 Бразілія ПА Віктор Угу 2004
30 Бразілія Аб Паблу 1991
31 Бразілія Нап Марынью 1990
32 Чылі ПА Артура Відаль 1987
34 Бразілія Аб Матэўзінью 2000
35 Бразілія ПА Жуан Гоміс 2001
42 Бразілія ПА Матэус Франса 2004
45 Бразілія Бр Угу Соза 1999

Зноскі

  1. Rodolfo Landim é empossado presidente do Flamengo Праверана 4 жніўня 2021.
  2. «Flamengo e Corinthians seguem na liderança de torcidas». Opinião Pública Datafolha.
  3. «Flamengo é o time que mais fatura no Brasil» Архівавана 30 сакавіка 2019.. Exame.
  4. «Estudo coloca o Flamengo como a marca mais valiosa do futebol brasileiro em 201». Globo Esporte.

Cпасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1895 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Бразіліі
Катэгорыя·ФК Фламенгу