Ло́ўцавічы[1] (трансліт.: Loŭcavičy, руск.: Ловцевичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 59 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 65 км ад Мінска, на рацэ Канатопка (прыток ракі Ілія).
У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1873 годзе вёска ў Рабцоўскай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Багдановічаў, 59 рэвізскіх душ. У 1897 годзе 29 двароў, 183 жыхары; маёнтак, 61 жыхар; сядзіба, З жыхары; у 1908 годзе ў вёсцы 195,7 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[2]. У міжваенны перыяд (1923—1939) у Лоўцавічах месцілася памежная застава KOP «Łowcewicze»[3].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 7 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.