wd wp Пошук:

Лодасі

Лодасі, Лодаскае возера — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Страча, за 22 км на паўднёвы захад ад горада Паставы, каля вёскі Лодасі.

Плошча паверхні возера складае 1,03 км². Найбольшая глыбіня 7,5 м. Даўжыня 1,83 км. Найбольшая шырыня 0,94 км. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб′ём вады ў возеры 4,13 млн м³. Плошча вадазбору 17,5 км². Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, на поўдні да 10 м, пад хмызняком. Берагі месцамі абразійныя, зліваюцца са схіламі катлавіны, на захадзе сплавінныя. У паўночна-заходняй частцы возера востраў плошчай 0,8 га. Ложа выслана глеем, уздоўж берагоў пяском. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 10—30 м да глыбіні 2,5 м. На паўночным захадзе злучана пратокай з возерам Саранчаны.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, гусцяра, лінь, джгір і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 34а. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара