wd wp Пошук:

Леў Сямёнавіч Цанкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цанкоўскі. Леў Сямёнавіч Цанко́ўскі (1 кастрычніка (13 кастрычніка) 1822, Варшава — 25 верасня (7 кастрычніка) 1887, Лейпцыг) — польскі вучоны ў галіне батанікі, протазаалагіі і бактэрыялогіі. Доктар навук (1856). Член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук (1881). Ганаровы член Маскоўскага ўніверсітэта (1886).

Біяграфія

Л. С. Цанкоўскі нарадзіўся ў Варшаве. У 1839 годзе скончыў Варшаўскую гімназію і ў якасці стыпендыята Царства Польскага паступіў у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, які скончыў у 1844 годзе са ступенню кандыдата навук і застаўся працаваць у ім. У 1846 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра. У 1847 годзе адправіўся на 2 гады ў складзе экспедыцыі ў Цэнтральную Афрыку. У 1850—1854 гг. прафесар на кафедры прыродазнаўчых навук Дзямідаўскага ліцэя ў Яраслаўлі, са снежня 1854 г. на кафедры батанікі Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1856 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «О низших водорослях и инфузориях». У 1859 годзе па стане здароўя знаходзіўся у навуковай паездцы ў Еўропе. У 1861 годзе афіцыйна выйшаў у адстаўку. З 1865 г. Л. С. Цанкоўскі — экстраардынарны прафесар батанікі ў Наварасійскім універсітэце (Адэса), з 1869 г. — прафесар ў Харкаўскім універсітэце. У 1880 годзе знаходзіўся ў навуковай экспедыцыі на Белым моры, дзе займаўся вывучэннем мікраарганізмаў. З 1881 года Л. С. Цанкоўскі — член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук. Знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Парыжы, займаўся вывучэннем вакцын супраць сібірскай язвы, распрацаваў уласную вакцыну. У 1883 годзе зноў вярнуўся ў Харкаў і арганізаваў бактэрыялагічную лабараторыю па вырабу вакцын, пазней пераўтвораную ў Інстытут мікрабіялогіі імя І. І. Мечнікава.

Навуковая дзейнасць

Л. С. Цанкоўскі займаўся даследаваннямі бактэрый, грыбоў, водарасцяў, антагенезу ніжэйшых раслін і жывёл, вывучэннем генетычнага адзінства расліннага і жывёльнага свету. Апісаў 34[1] новыя віды водарасцяў і прасцейшых. У час працы ў Парыжы стварыў вакцыну супраць сібірскай язвы.

Адзін з арганізатараў Наварасійскага таварыства даследчыкаў прыроды, галоўны ініцыятар стварэння ў Севастопалі біялагічнай станцыі.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Биографика Санкт-Петербургского государственного университета(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выкладчыкі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1822 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біёлагі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Батанікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1887 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І. І. Мечнікава
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»