wd wp Пошук:

Леў Паўлавіч Розанаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Розанаў. Леў Паўлавіч Ро́занаў[1] (руск.: Лев Павлович Розанов; 25 (13) красавіка 1888 — 1 снежня 1959) — урач, вучоны ў галіне фізіялогіі, доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1923).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і ўрача. У 1916 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Смаленску. Прайшоў стажыроўку па фізіялогіі ў лабараторыі акадэміка І. П. Паўлава. З 1922 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе будучы ў званні дацэнта стварыў і ўзначаліў кафедру нармальнай фізіялогіі, на аснове якой у 1930 годзе быў створаны Мінскі медыцынскі інстытут[2]. Адначасова ў 1927—1937 гадах працаваў у Інстытуце беларускай культуры (з 1929 года — Акадэмія навук БССР). У 1927 годзе праходзіў стажыроўку у лабараторыі прафесара Э. Абдэргальдэна ў Гаазе[2].

З 1935 года Л. П. Розанаў у Ленінградзе. Працаваў у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, Іванаўскім сельскагаспадарчым інстытуце, Інстытуце фізічнай культуры і спорту імя П. Ф. Лесгафта, Інстытуце фізіятэрапіі і курарталогіі[2].

Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па пытаннях фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўмоўных рэфлексах. Упершыню ў Беларусі выкарыстаў электрамагнітную методыку вызначэння pH у біялагічных вадкасцях. Аўтар першага падручніка па фізіялогіі на беларускай мове[2].

Прымаў удзел у шэрагу з’ездаў і канферэнцый па фізіялогіі, у тым ліку XIII Міжнароднага фізіялагічнага кангрэса (1928, Бостан)[2]. У 1932 годзе арганізаваў у Мінску гарадскую канферэнцыю фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў з удзелам выбітных вучоных СССР[2].

Сярод апублікаваных прац:

Зноскі

  1. БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Розанов Лев Павлович (13(25).04.1888-01.12.1959) (руск.)  // Сайт БДМУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Фізіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры