wd wp Пошук:

Леў Давыдавіч Гарэлік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарэлік. Леў Давыдавіч Гарэлік (16 лютага 1929, Бабруйск — 11 красавіка 1996, Мінск) — беларускі скрыпач
і педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1963). Народны артыст Беларускай ССР (1980), дацэнт кафедры струнных смычковых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 16 лютага 1929 года ў Бабруйску. Бацька, Давыд Гарэлік, быў фурманам, маці Мар’яся (Марыя) — хатняй гаспадыняй. У сям’і было сямёра дзяцей. Лёва займаўся ў музычнай школе Бабруйска, але, заўважыўшы поспехі, бацькі паказалі сына загадчыку кафедры скрыпкі Маскоўскай кансерваторыі, прафесару А. І. Ямпольскаму(руск.) бел..

У 1945 годзе скончыў Цэнтральную музычную школу пры Маскоўскай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага(руск.) бел., па прычыне хваробы вярнуўся ў Беларусь, дзе паступіў у Беларускую кансерваторыю[1] і паралельна працаваў артыстам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра БССР[1].

У 1952 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю (вучань  А. Л. Бяссмертнага і А. Н. Амітона).

З 1956 года — канцэртмайстар аркестра Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

З 1952 года выкладаў у Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры кансерваторыі[1], у 1960—1977 гадах — у Мінскім музычным вучылішчы[1], а з 1981 — у Беларускай кансерваторыі.

Выступаў у ГДР, ЧССР, Аўстрыі[1].

Памёр 11 красавіка 1996 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.

Творчасць

Гады актыўнага канцэртавання Льва Гарэліка адзначаны сапраўдным узлётам беларускай скрыпічнай музыкі[1]. Праявіў сябе як тонкі, удумлівы інтэрпрэтатар[1]. Выконваў творы Анатоля Багатырова, Рыгора Пукста, Пятра Падкавырава, Генрыха Вагнера, Эдзі Тырманд, Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Рыгора Суруса, Кіма Цесакова, Андрэя Мдзівані, Галіны Гарэлавай, Валерыя Карэтнікава, Ніны Усцінавай і многіх іншых. Стаў першым з скрыпачоў, хто звярнуўся да твораў Міхала Ельскага.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Горелик Лев Давидович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 162. — 737 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Скрыпачы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Памерлі 11 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Скрыпачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Скрыпачы XX стагоддзя
Катэгорыя·Скрыпачы Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Цэнтральнай музычнай школы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай