wd wp Пошук:

Лейла Рызванаўна Ісмаілава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ісмаілава. Лейла́ Рызва́наўна Ісмаілава (Лейла́ Рызва́наўна Ісмаіллі́, нар. 28 ліпеня 1989, Мінск) — беларуская журналістка, вядучая музычных тэлевізійных праграм, мадэль. У прыватнасці, вяла дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» 2010 г., які праходзіў у Мінску (разам з Д. Кур’янам), абвяшчала вынікі галасавання ад Беларусі на «Еўрабачанні» 2011 г., і была вядучай нацыянальнага адбору ў Беларусі для «Еўрабачання» 2012 г.

Біяграфія

Нарадзілася 28 ліпеня 1989 года ў Мінску ў сям’і Р. І. Ісмаілава, ураджэнца г. Агдама (Азербайджан), і мінчанкі Г. І. Ружанцовай. Праз месяц пасля нараджэння дачкі сям’я пераехала ў г. Баку.

Калі Лейле было тры гады, яе бацька, які працаваў дырэктарам нафтабазы ў Агдаме, загінуў падчас армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў выніку абстрэлу з армянскага боку. Маці з трыма дзяцьмі вернулася ў Мінск.

Лейла пачала публікаваць матэрыялы ў 15 гадоў. У 2006 г. скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (клас гісторыі), а затым — інстытут журналістыкі БДУ (аўдыявізуальная журналістыка, дыплом з адзнакай, лепшая выпускніца інстытута 2011 г.)[1].

У 2010 годзе па стыпендыяльнай праграмы Еўрапейскага Саюза Эразмус Мундус, навучалася ва Універсітэце імя Арыстоцеля (г. Салонікі, Грэцыя). Адтуль накіравала заяўку ў Мінск на адбор вядучых для дзіцячага «Еўрабачання». Паспяхова прайшла адбор, што стала пачаткам яе тэлевізійнай працы.

Здымаецца таксама ў музычных кліпах, фота- і тэлевізійнай рэкламе. Удзельнічала ў ІІІ з’ездзе азербайджанцаў свету. З 2011 г. навучаецца ў адной з акцёрскіх школ у Галівудзе (Лос-Анджэлес, ЗША).

Сям’я

Асноўныя тэлепраграмы

У музычных кліпах

Мадэль

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Лучшие выпускники БГУ — 2011 // БГУ (руск.)
  2. Vinsent. Восеньскі вальс // youtube.com.
  3. The Maneken. Обратный билет // youtube.com. (руск.)
  4. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Архівавана 2 лістапада 2013. Caroline Monick Silk Scarves Collection 2013 // Caroline Monick (англ.)  (фр.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Фотамадэлі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Ліцэя БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Фотамадэлі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі