Конкурс песні «Еўрабачанне 2012» — 57-ы конкурс «Еўрабачанне». Праводзіўся ў сталіцы Азербайджана — Баку, з 22 па 26 мая 2012. Азербайджан атрымаў права правесці музыкальнае спаборніцтва пасля перамогі азербайджанскага дуэта Ell/Nikki ў фінале «Еўрабачання 2011» у Дзюсельдорфе.
Гэта першы конкурс, які прымаў у сябе Азербайджан. Да 2011 года, лепшым рэзультатам краіны было 3 месца, якое занялі Араш і Айсель у 2009 годзе.
Спонсарамі трансляцыі выступілі «Schwarzkopf»[1], азербайджанскі аператар сотавай сувязі «Azercell» [2], мясцовы філіял піваварнай кампаніі «Балтыка» [3] і нямецкая кампанія «Brainpool».[4]
Конкурс песні «Еўрабачанне 2012» прайшоў у сталіцы Азербайджана — Баку, з 22 па 26 мая 2012. 16 мая 2011 было афіцыйна аб’яўлена аб пачатку будаўніцтва спецыяльнай канцэртнай пляцоўкі на плошчы Дзяржаўнага Сцяга (у цэнтры Баку) для правядзення конкурса.
Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прыняў рашэнне, што з 2012 года будзе адноўленай акно тэлегаласавання пасля фінальнай песні, так як большая частка гледачоў галасуюць толькі пасля заканчэння апошняй кампазіцыі, а адмысловае акно, што з’яўляецца падчас выступу артыста для азнаямлення пра спосабы галасавання, адцягвае тэлегледача ад выканання песні, займаючы чвэрць экрана.[5]
Лёсаванне прайшло 25 студзеня 2012 года ў Баку. У той жа час была праведзена ўрачыстая цырымонія ўручэння сімвалічнага ключа Конкурсу песні Еўрабачанне. На гэтай цырымоніі мэр горада-гаспадара Конкурсу Песні Еўрабачанне 2011 Дзюсельдорфа Дырк Эльсберс перадаў сімвалічны ключ конкурсу Гаджыбале Абуталыбаву, мэру горада Баку.[6] З гэтага моманту Баку афіцыйна стаў горадам-гаспадаром Еўрабачання 2012.[7] Аднымі з самых важных момантаў мерапрыемства з’яўляліся прэзентацыя тэмы афармлення конкурсу і афіцыйная аб’ява арэны, на якой пройдзе песенны фестываль; таксама быў прадстаўлены лагатып і названы слоган конкурсу.[8][9]
Карзіна 1 | Карзіна 2 | Карзіна 3 | Карзіна 4 | Карзіна 5 | Карзіна 6 |
---|---|---|---|---|---|
Галасуюць краіны-удзельніцы, а таксама Азербайджан, Італія і Іспанія. Блакітным пазначаны удзельнікі, якія прайшлі ў фінал.
Галасуюць краіны-удзельніцы, а таксама Вялікабрытанія, Германія і Францыя.
№ | Краіна | Мова | Артыст | Песня | Пераклад | Балы | Месца |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Вялікабрытанія[103] | Англійская | Энгельберт Хамперднік[104] | «Love Will Set You Free»[105] | «Каханне зробіць цябе вольным» | ||
9 | Францыя[106] | Французская, Англійская[107] | Ангун[108] | «Echo (You And I)»[107] | «Рэха (Ты і я)» | ||
10 | Італія | Італьянская | Ніна Зілі[109] | «L'Amore È Femmina (Out Of Love)»[110] | «Каханне — жаночага роду» | ||
13 | Азербайджан (гаспадар) | Англійская | Сабіна Бабаева[111] | «When The Music Dies»[112] | «Калі памірае музыка» | ||
19 | Іспанія[113] | Іспанская[114] | Пастара Салер[115] | «Quédate Conmigo»[116] | «Застанься са мной» | ||
20 | Германія[117] | Англійская[118] | Раман Лоб[118] | «Standing Still»[118] | «Застыў на месцы» | ||